Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Белавія" аднаўляе прамыя рэйсы Мінск-Мурманск

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт "Белавіа"
Самалёт Белавіа  - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2024
Падпісацца
Расійскі рэгіён стане больш даступны, пачынаючы з канца мая, рэйс будзе ажыццяўляцца з перыядычнасцю раз у тыдзень.
МІНСК, 4 лют – Sputnik. З 28 мая "Белавія" аднаўляе прамыя рэйсы Мінск – Мурманск, якія будуць выконвацца раз на тыдзень па аўторках, паведамілі ў прэс-службе аваікампаніі.
Расклад рэйсаў будзе выглядаць наступным чынам. Вылет з Мінска – 10:00, прыбыццё ў Мурманск – 12:45. Вылет з Мурманска – 13:45, прыбыццё ў Мінск – 16:25.
"А яшчэ з канца мая па ліпень у Мурманску надыходзіць палярны дзень! У гэты час можна заспець чараўніцтва: чырвона-жоўтыя захады і світанкі, доўгі прыцемак і яркае сонца, якое не заходзіць за гарызонт", - нагадалі ў авіякампаніі.
Раней аднаўленне авіязносін расійскага рэгіёна і беларускай сталіцы анансаваў губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс. Паводле яго слоў, самалёты будуць курсіраваць паміж гарадамі з 28 мая па 17 верасня.
Авіякампанія ўжо лятала па гэтым маршруце ў мінулым годзе, але потым ён быў адменены.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасажыр з багажом у аэрапорце - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Першы турыстычны цэнтр можа з’явіцца ў Саюзнай дзяржаве
Стужка навiн
0