Боевое дежурство ЗРК Тор ЦВО на Авдеевском направлении в ДНР - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СПА Расіі збіла ўкраінскія БПЛА над Бранскай вобласцю

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСПА Расіі
СПА Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2024
Падпісацца
Украінскія вайскоўцы ў ноч на панядзелак некалькі разоў рабілі спробы атак па аб’ектах на расійскай тэрыторыі.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны збілі шэраг украінскіх БПЛА над Бранскай вобласцю, пра гэта паведамілі ў Мінабароны.
У ноч з 4 на 5 лютага над вобласцю былі збіты тры дроны УСУ – прыкладна ў 22:30, 23:00 і 23:50. Чацвёрты быў збіты ў 00:30.
Адзначаецца, што кіеўскі рэжым для правядзення тэрарыстычных атак па аб’ектах на расійскай тэрыторыі выкарыстоўваў беспілотнікі самалётнага тыпу.
Паводле інфармацыі губернатара Бранскай вобласці Аляксандра Багамаза, СПА знішчылі яшчэ два беспілотныя лятальныя апараты самалётнага тыпу над Выгоніцкім раёнам.
"Пацярпелых і разбурэнняў няма. Аператыўныя службы працуюць на месцы", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.
УСУ рэгулярна здзяйсняюць атакі беспілотнікамі на прыгарнічныя расійскія тэрыторыі. Як правіла, асноўны ўдар прыпадае на Курскую, Бранскую, Белгародскую вобласці, а таксама Крым. Часам атакам падвяргаецца і цэнтральная частка Расіі.
Так, у канцы снежня ўкраінская армія нанесла масіраваны ўдар па цэнтры Белгарада. Паводле афіцыйнай інфармацыі ў выніку атакі загінулі 25 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Усяго пацярпела больш за 100 жыхароў расійскага рэгіёна.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падкрэслівала, што атакі Украіны на расійскія грамадзянскія аб’екты не застануцца без адказу. Яна таксама адзначыла, што Масква не будзе ігнараваць ролю заходніх спецслужбаў, якія перадаюць Кіеву разведінфармацыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Шайгу: Кіеў кідае ў бой пакінутыя рэзервы, каб захаваць абарону
Стужка навiн
0