https://bel.sputnik.by/20240206/lukashenka-adobry-pagadnenne-z-uzbekstanam-ab-sstemakh-sertyfkatsy-tavara-1083389303.html
Лукашэнка адобрыў пагадненне з Узбекістанам аб сістэмах сертыфікацыі тавараў
Лукашэнка адобрыў пагадненне з Узбекістанам аб сістэмах сертыфікацыі тавараў
Sputnik Беларусь
Праводзіць далейшыя перагаворы па пагадненні прэзідэнт упаўнаважыў Дзяржаўны мытны камітэт. 06.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-06T09:27+0300
2024-02-06T09:27+0300
2024-02-06T09:28+0300
узбекістан
у беларусі
беларусь
указ
аляксандр лукашэнка
палітыка
эканоміка
навіны
дмк рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/19/1062257410_0:52:3076:1782_1920x0_80_0_0_08e84f9fdd791064896903267ef00250.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Узбекістанам аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў, адпаведны ўказ №43 ад 2 лютага апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Беларускі лідар адобрыў праект міжнароднага дагавора ў якасці асновы для далейшых перагавораў. Праводзіць перагаворы па гэтым пагадненні прэзідэнт упаўнаважыў Дзяржаўны мытны камітэт.Таксама дазволена ў дакумент уносіць змены, калі яны не маюць "прынцыповага характару".Акрамя гэтага, ДМК зможа падпісаць пагадненне, калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці ў межах ухваленага прэзідэнтам праекта.Указ набывае моц з дня яго падпісання.Заваёўваць рынакРаней Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч заяўляў, што беларускім вытворцам неабходна больш агрэсіўна дзейнічаць на ўзбекскім рынку.У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што ў гэтай краіне за год з’яўляецца на свет 700 тысяч дзяцей, і там вельмі запатрабавана дзіцячае харчаванне і малочныя прадукты высокай якасці, якія выпускаюцца ў Беларусі.З топавых напрамкаў у гандлі з Узбекістанам ён таксама назваў пастаўкі мясной прадукцыі, асабліва з ялавічыны.Акрамя таго, Марыніч падкрэсліў, што ва Узбекістан трэба "прыходзіць з інвестыцыямі", будаваць СП па вытворчасці сельгаспрадукцыі і ствараць асацыяцыі сумесных прадпрыемстваў, дзе прысутнічалі б і вытворцы, і пастаўшчыкі. Гэта дазволіць працаваць больш эфектыўна, бо пасля стварэння падобных асацыяцый, "тут на рынку канкурэнтаў нам не будзе".Беларускі дыпламат таксама заявіў, што бачыць вялікую будучыню ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў машынабудавання з Узбекістанам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230905/galochanka-adnosny-belarus--uzbekstana-perazhyvayuts-peryyad-roskvtu-1079169776.html
узбекістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/19/1062257410_174:0:2903:2047_1920x0_80_0_0_f6ed137deb8d3dc26dcfd6f264398f1d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узбекістан, у беларусі, беларусь, указ, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, навіны , дмк рб
узбекістан, у беларусі, беларусь, указ, аляксандр лукашэнка, палітыка, эканоміка, навіны , дмк рб
Лукашэнка адобрыў пагадненне з Узбекістанам аб сістэмах сертыфікацыі тавараў
09:27 06.02.2024 (абноўлена: 09:28 06.02.2024) Праводзіць далейшыя перагаворы па пагадненні прэзідэнт упаўнаважыў Дзяржаўны мытны камітэт.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Узбекістанам аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў, адпаведны ўказ №43 ад 2 лютага апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларускі лідар адобрыў праект міжнароднага дагавора ў якасці асновы для далейшых перагавораў. Праводзіць перагаворы па гэтым пагадненні прэзідэнт упаўнаважыў Дзяржаўны мытны камітэт.
Таксама дазволена ў дакумент уносіць змены, калі яны не маюць "прынцыповага характару".
Акрамя гэтага, ДМК зможа падпісаць пагадненне, калі бакамі будуць дасягнуты дамоўленасці ў межах ухваленага прэзідэнтам праекта.
Указ набывае моц з дня яго падпісання.
Раней Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч заяўляў, што беларускім вытворцам неабходна больш агрэсіўна дзейнічаць на ўзбекскім рынку.
У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што ў гэтай краіне за год з’яўляецца на свет 700 тысяч дзяцей, і там вельмі запатрабавана дзіцячае харчаванне і малочныя прадукты высокай якасці, якія выпускаюцца ў Беларусі.
З топавых напрамкаў у гандлі з Узбекістанам ён таксама назваў пастаўкі мясной прадукцыі, асабліва з ялавічыны.
Акрамя таго, Марыніч падкрэсліў, што ва Узбекістан трэба "прыходзіць з інвестыцыямі", будаваць СП па вытворчасці сельгаспрадукцыі і ствараць асацыяцыі сумесных прадпрыемстваў, дзе прысутнічалі б і вытворцы, і пастаўшчыкі. Гэта дазволіць працаваць больш эфектыўна, бо пасля стварэння падобных асацыяцый, "тут на рынку канкурэнтаў нам не будзе".
Беларускі дыпламат таксама заявіў, што бачыць вялікую будучыню ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў машынабудавання з Узбекістанам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"