https://bel.sputnik.by/20240206/natsbank-lchbavy-belarusk-rubel-planuetstsa-vests--2026-godze-1083396033.html
Нацбанк: лічбавы беларускі рубель плануецца ўвесці ў 2026 годзе
Нацбанк: лічбавы беларускі рубель плануецца ўвесці ў 2026 годзе
Sputnik Беларусь
Дарожная карта Нацбанка Беларусі па ўвядзенні беларускага рубля разлічана на бліжэйшыя тры гады. 06.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-06T11:56+0300
2024-02-06T11:56+0300
2024-02-06T11:56+0300
еаэс
нацбанк рб
лічбавы беларускі рубель
лічбавізацыя
эканоміка
фінансы
грамадства
у беларусі
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104123/57/1041235774_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_ceb54b21929c020b4b0c1136d7777d0d.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Паўнавартаснае ўкараненне платформы лічбавага беларускага рубля (ЛБР) плануецца ў 2026 годзе, паведаміў журналістам намеснік начальніка Упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацбанка Беларусі Міхаіл Дземідзенка, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.Ён растлумачыў, што кожны карыстальнік зможа адкрываць толькі адзін кашалёк. Рахунак ЛБР будзе адкрывацца ў Нацбанку, але з карыстальнікамі будуць працаваць камерцыйныя банкі."Мы не забіраем хлеб у банкаў", - акцэнтаваў увагу Дземідзенка.Ён дадаў, што з ЛБР адсачыць рух грошай будзе нашмат прасцей.Дземідзенка таксама адзначыў, што лічбавыя валюты цэнтрабанкаў дэцэнтралізуюць трансгранічныя плацяжы.Ён згодзен з тым, што з-за гэтага SWIFT, а таксама долар і еўра як міжнародныя валюты, становяцца менш актуальнымі.Дарожная картаУкараняць ЛБР будуць у тры этапы. У бягучым годзе плануецца распрацаваць саму платформу лічбавага рубля.Таксама пройдзе аўдыт ЛБР, сертыфікацыя крыптаграфічных алгарытмаў і сродкаў абароны інфармацыі. У 2024 годзе падрыхтуюць змены ў заканадаўства, каб замацаваць ЛБР у "нарматыўцы".Да канца 2025 года плануецца "абкатаць" ЛБР у плацяжах паміж юрыдычнымі асобамі і ў трансгранічных разліках. У наступным годзе Нацбанк вывучыць магчымыя варыянты афлайн-плацяжоў ЛБР.У 2026 годзе плануецца не толькі паўнавартаснае ўкараненне платформы ЛБР, але і кросчэйн-мастоў, што неабходна для афлайн-плацяжоў.Нацбанк не выключае, што тэрміны дарожнай карты могуць мяняцца.Узаемадзеянне з ЕАЭСБеларускі бок знаходзіцца ў цесным кантакце па тэме ўвядзення лічбавай валюты як з расійскімі калегамі, так і з цэнтрабанкамі іншых дзяржаў ЕАЭС, заўважыў Міхаіл Дземідзенка.Датычна Расіі ён адзначыў, што Нацыянальны банк Беларусі ўзаемадзейнічае па пытанні ўкаранення лічбавых валют з Цэнтрабанкам РФ, і на гэты конт у Мінска ёсць план.Дземідзенка дадаў, што ў цэлым такое ўзаемадзеянне ёсць з цэнтрабанкамі іншых краін ЕАЭС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240206/natsbank-lchbavy-rubel-u-belarus-budze-zasnavany-na-blokcheyn-1083391111.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104123/57/1041235774_141:0:2493:1764_1920x0_80_0_0_fc518a54f6987bc34840aba193ee7ba4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, нацбанк рб, лічбавы беларускі рубель, лічбавізацыя, эканоміка, фінансы, грамадства, у беларусі, беларусь, у свеце, навіны , валюта, крыптавалюта
еаэс, нацбанк рб, лічбавы беларускі рубель, лічбавізацыя, эканоміка, фінансы, грамадства, у беларусі, беларусь, у свеце, навіны , валюта, крыптавалюта
Нацбанк: лічбавы беларускі рубель плануецца ўвесці ў 2026 годзе
Дарожная карта Нацбанка Беларусі па ўвядзенні беларускага рубля разлічана на бліжэйшыя тры гады.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Паўнавартаснае ўкараненне платформы лічбавага беларускага рубля (ЛБР) плануецца ў 2026 годзе, паведаміў журналістам намеснік начальніка Упраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацбанка Беларусі Міхаіл Дземідзенка, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
"Магчыма, у далейшым будзе арганізаваны абмен наяўнага рубля на лічбавы праз банкамат... Абмен ЛБР на наяўныя і безнаяўныя рублі будзен ажыццяўляцца бесперапынна", - сказаў Дземідзенка.
Ён растлумачыў, што кожны карыстальнік зможа адкрываць толькі адзін кашалёк. Рахунак ЛБР будзе адкрывацца ў Нацбанку, але з карыстальнікамі будуць працаваць камерцыйныя банкі.
"Мы не забіраем хлеб у банкаў", - акцэнтаваў увагу Дземідзенка.
Ён дадаў, што з ЛБР адсачыць рух грошай будзе нашмат прасцей.
Дземідзенка таксама адзначыў, што лічбавыя валюты цэнтрабанкаў дэцэнтралізуюць трансгранічныя плацяжы.
"Не будзе нейкага аднаго цэнтра або цэнтраў, якія будуць кіраваць гэтымі працэсамі", - сказаў прадстаўнік Нацбанка.
Ён згодзен з тым, што з-за гэтага SWIFT, а таксама долар і еўра як міжнародныя валюты, становяцца менш актуальнымі.
Укараняць ЛБР будуць у тры этапы. У бягучым годзе плануецца распрацаваць саму платформу лічбавага рубля.
Таксама пройдзе аўдыт ЛБР, сертыфікацыя крыптаграфічных алгарытмаў і сродкаў абароны інфармацыі. У 2024 годзе падрыхтуюць змены ў заканадаўства, каб замацаваць ЛБР у "нарматыўцы".
Да канца 2025 года плануецца "абкатаць" ЛБР у плацяжах паміж юрыдычнымі асобамі і ў трансгранічных разліках. У наступным годзе Нацбанк вывучыць магчымыя варыянты афлайн-плацяжоў ЛБР.
У 2026 годзе плануецца не толькі паўнавартаснае ўкараненне платформы ЛБР, але і кросчэйн-мастоў, што неабходна для афлайн-плацяжоў.
Нацбанк не выключае, што тэрміны дарожнай карты могуць мяняцца.
Беларускі бок знаходзіцца ў цесным кантакце па тэме ўвядзення лічбавай валюты як з расійскімі калегамі, так і з цэнтрабанкамі іншых дзяржаў ЕАЭС, заўважыў Міхаіл Дземідзенка.
Датычна Расіі ён адзначыў, што Нацыянальны банк Беларусі ўзаемадзейнічае па пытанні ўкаранення лічбавых валют з Цэнтрабанкам РФ, і на гэты конт у Мінска ёсць план.
"Безумоўна, мы знаходзімся ў кантакце з Цэнтрабанкам Расійскай Федэрацыі. Якраз у гэтым годзе і ў наступныя гады мы плануем дастаткова сур’ёзна ўзаемадзейнічаць", - сказаў ён.
Дземідзенка дадаў, што ў цэлым такое ўзаемадзеянне ёсць з цэнтрабанкамі іншых краін ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"