https://bel.sputnik.by/20240206/u-ltve-prapanuyuts-zakryts-yashche-dva-punkty-propusku-na-myazhy-z-belarussyu-1083404774.html
У Літве прапануюць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
У Літве прапануюць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Пасля таго, як літоўскі бок у мінулым годзе прыняў рашэнне закрыць два пункты пропуску, на мяжы з Беларуссю засталіся чатыры дзеючыя ПП. 06.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-06T15:22+0300
2024-02-06T15:22+0300
2024-02-06T15:22+0300
калючая загарода еўрасаюза
пункт пропуску
літва
мяжа
беларусь
у свеце
грамадства
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102671/68/1026716817_0:241:4674:2870_1920x0_80_0_0_a9d7c0b267e0770a5bad2f18e441ff3a.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Камісія па нацыянальнай бяспецы Літвы прапануе спыніць рух тавараў, транспарту і людзей праз пагранічныя пункты пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку "Катлоўка") і "Райгардас" (Прывалка), пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства ў аўторак.Адзначаецца, што гэтая прапанова ў літоўскага боку ўзнікла пасля разгляду прапаноў ад устаноў, накіраваных на зніжэнне рызык, звязаных з павелічэннем транзітных патокаў з Беларусі праз Літву, дзейнасцю службаў бяспекі і разведкі суседняй краіны, а таксама кантролем за перавозкай санкцыйных тавараў і кантрабанды.Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра крызіснага ўпраўлення Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што пункты пропуску плануецца закрыць з 1 сакавіка.Акрамя таго, прапануецца разгледзець прапановы аб абмежаваннях па выхадзе пасажыраў з цягнікоў і пасадцы ў цягнікі, якія едуць праз чыгуначны прапускны пункт "Кена" (тэрыторыя Літвы).NSK таксама прапанавала паступова скарачаць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, што ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі.Канчатковае рашэнне на гэты конт павінен будзе прыняць урад Літвы.Па даных NSK, у 2023 годзе на пунктах пропуску з Беларуссю праверылі амаль 3,9 млн чалавек – гэта на 25,5% больш, чым у 2022 годзе. Пры гэтым 66% усіх правераных склалі грамадзяне Беларусі.Закрытыя пункты пропускуНагадаем, што два пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярачус" ("Відзы") спынілі працу ў жніўні 2023 года.Такім чынам на беларуска-літоўскай мяжы для праезду легкавога і грузавога транспарту працуюць чатыры пагранпераходы: "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі"), "Райгардас" ("Прывалка").У сувязі з закрыццём двух пунктаў пропуску ўзрасла нагрузка на астатнія. Антылідарам, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па пропуску велікагрузаў за суткі і на працягу 2023 года стаў ПП "Мядзінінкай".Пры гэтым у Літве летам мінулага года гаварылі і аб магчымым поўным закрыцці меж.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240202/dpk-sumezhzha-polshchy-balty--ukrany-mltaryzuetstsa-1083324792.html
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102671/68/1026716817_263:0:4411:3111_1920x0_80_0_0_4d20d03094003ee6bfa5b0d46fb60ba9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пункт пропуску, літва, мяжа, беларусь, у свеце, грамадства, палітыка, навіны
пункт пропуску, літва, мяжа, беларусь, у свеце, грамадства, палітыка, навіны
У Літве прапануюць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Пасля таго, як літоўскі бок у мінулым годзе прыняў рашэнне закрыць два пункты пропуску, на мяжы з Беларуссю засталіся чатыры дзеючыя ПП.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Камісія па нацыянальнай бяспецы Літвы прапануе спыніць рух тавараў, транспарту і людзей праз пагранічныя пункты пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку "Катлоўка") і "Райгардас" (Прывалка), пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства ў аўторак.
Адзначаецца, што гэтая прапанова ў літоўскага боку ўзнікла пасля разгляду прапаноў ад устаноў, накіраваных на зніжэнне рызык, звязаных з павелічэннем транзітных патокаў з Беларусі праз Літву, дзейнасцю службаў бяспекі і разведкі суседняй краіны, а таксама кантролем за перавозкай санкцыйных тавараў і кантрабанды.
Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра крызіснага ўпраўлення Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што пункты пропуску плануецца закрыць з 1 сакавіка.
Акрамя таго, прапануецца разгледзець прапановы аб абмежаваннях па выхадзе пасажыраў з цягнікоў і пасадцы ў цягнікі, якія едуць праз чыгуначны прапускны пункт "Кена" (тэрыторыя Літвы).
NSK таксама прапанавала паступова скарачаць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, што ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі.
Канчатковае рашэнне на гэты конт павінен будзе прыняць урад Літвы.
Па даных NSK, у 2023 годзе на пунктах пропуску з Беларуссю праверылі амаль 3,9 млн чалавек – гэта на 25,5% больш, чым у 2022 годзе. Пры гэтым 66% усіх правераных склалі грамадзяне Беларусі.
Нагадаем, што два пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярачус" ("Відзы") спынілі працу ў жніўні 2023 года.
Такім чынам на беларуска-літоўскай мяжы для праезду легкавога і грузавога транспарту працуюць чатыры пагранпераходы: "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі"), "Райгардас" ("Прывалка").
У сувязі з закрыццём двух пунктаў пропуску ўзрасла нагрузка на астатнія. Антылідарам, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па пропуску велікагрузаў за суткі і на працягу 2023 года стаў ПП "Мядзінінкай".
Пры гэтым у Літве летам мінулага года гаварылі і аб магчымым поўным закрыцці меж.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"