Каўчэг з фрагментам пояса Прасвятой Багародзіцы прывязуць з Расіі ў Мінск

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкКаўчэг у храме
Каўчэг у храме - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2024
Падпісацца
Пояс Прасвятой Багародзіцы з’яўляецца адной з найвялікшых хрысціянскіх святынь, яго часцінка на вечным захоўванні знаходзіцца ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбурга.
МІНСК, 7 сту – Sputnik. Каўчэг з часціцамі пояса Прасвятой Багародзіцы і мошчаў яе бацькоў – праведных Іаакіма і Ганны – будзе дастаўлены для пакланення ў Беларусь, паведамілі ў Беларускім экзархаце.
Як абвяшчае пісанне, пояс, які зараз з'яўляецца адной з найвялікшых праваслаўных святынь, Багародзіца саткала з вярблюджай шэрсці. Перад сваёй смерцю яна перадала яго і сваю рызу апосталу Фаме.
"Святыню па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна даставяць у Беларусь 10 лютага", - паведамілі Sputnik у экзархаце.
У межах Беларускай праваслаўнай царквы каўчэг са святынямі будзе знаходзіцца больш за месяц – да 17 сакавіка.
Там удакладнілі, што 10 лютага каўчэг даставяць у Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска і ўжо з 16:00 вернікі могуць пакланіцца святыні. У Мінску ён будзе знаходзіцца да 16 лютага ўключна, доступ да святыні адкрыты з 7:00 да 21:00.
Потым каўчэг са святынямі даставяць у Тураўскую епархію, потым у Гомель, Бабруйск, Магілёў, Барысаў, Слуцк, у Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, Ліду, Гродна, Брэст, Пінск, Полацк, з 15 па 7 сакавіка ён будзе знаходзіцца ў Віцебскай епархіі.
Пасля яго вернуць зноў у Казанскі сабор Санкт-Пецярбурга, дзе ён знаходзіцца на вечным захоўванні з 2011 года.

Каўчэг са святыняй

Як распавялі свяшчэннікі, фрагмент сатканага Багародзіцай пояса і часцінкі мошчаў яе бацькоў у IV стагоддзі змясцілі ў залаты каўчэг. Яго запячаталі царскай пячаткай і пакінулі на доўгія стагоддзі ў адным з хрысціянскіх храмаў Канстанцінопаля. Пасля яго адкрывалі па просьбе імператара Льва Мудрага, у якога жонка Зоя была апантаная нячыстым духам.
Калі ж яна вылечылася, то зрабіла залатую вышыўку на поясе. Пасля святыню падзялілі на некалькі частак, каб вернікі ў розных краінах маглі прыкласціся да гэтай вялікай святыні.
Па словах свяшчэннікаў, Багародзіца паказала шмат цудаў – вылечвала розныя цялесныя і душэўныя хваробы. "Жанчыны, якія пакутуюць бясплоддзем, ушаноўваюць часцінку пояса Прасвятой Багародзіцы, каб яна даравала ім шчасце мацярынства", - адзначылі свяшчэннікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2024
Лукашэнка: вера ў Бога здольна змяніць і ператварыць чалавека
Стужка навiн
0