Самая паспяховая для Беларусі: 10 гадоў Алімпіядзе ў Сочы – яркія кадры
Самая паспяховая для Беларусі: 10 гадоў Алімпіядзе ў Сочы – яркія кадры
Sputnik Беларусь
У 2014 годзе зімовыя Алімпійскія гульні прайшлі ў Сочы. Спаборніцтвы адкрыліся 7 лютага і працягваліся да 23 лютага. Беларуская зборная заваявала 5 залатых... 07.02.2024, Sputnik Беларусь
На "белай" Алімпіядзе ў Расіі Беларусь прадставілі 27 спартсменаў у пяці відах спорту – біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках, шорт-трэку і фрыстайле. Але медалі ўдалося заваяваць толькі лыжнікам, якія стралялі і ляталі, – біятланісткам і фрыстайлістам.Першы медаль у Беларусі з’явіўся 11 лютага. Дар’я Домрачава перамагла ў пасьюце, а праз некалькі дзён – у індывідуальнай гонцы і мас-старце. Тады нават у самых смелых марах ніхто не мог уявіць такое развіццё падзей. У дзень заваявання трэцяга залатога медаля Домрачавай было прысвоена званне "Герой Беларусі". Такім чынам, яна стала першай у гісторыі рэспублікі жанчынай, ганараванай вышэйшай дзяржаўнай узнагародай.Разам з Домрачавай месца на пастаменце ў "індывідуалцы" заняла яе сяброўка па камандзе Надзея Скардзіна, якая заваявала бронзу.Бліжэй да канца Алімпіяды парадавалі фрыстайлісты: Антон Кушнір і Ала Цупер узялі золата ў дысцыпліне лыжная акрабатыка. У выніковым медальным заліку Беларусь заняла восьмае месца. Дарэчы, тады за нашымі алімпійцамі ў Сочы адправіўся "борт нумар адзін" – такое распараджэнне даў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.Шмат цікавага на сочынскай Алімпіядзе адбывалася па-за спартыўнымі арэнамі. Усе памятаюць знакамітую цырымонію адкрыцця, якую глядзелі 3 млрд чалавек ва ўсім свеце. Самы запамінальны момант – алімпійскае кольца, якое не раскрылася і затым стала супер-мемам. Цікава, што на цырымоніі закрыцця Алімпіяды кольца зноў не раскрылася, але ўжо па сцэнарыі – так арганізатары вырашылі пажартаваць з сябе.А яшчэ ў Сочы пачалася гісторыя кахання Домрачавай і нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б’ёрндалена. У 2016 годзе яны ажанілася, а зараз вядомыя спартсмены выхоўваюць дваіх дзяцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У 2014 годзе зімовыя Алімпійскія гульні прайшлі ў Сочы. Спаборніцтвы адкрыліся 7 лютага і працягваліся да 23 лютага. Беларуская зборная заваявала 5 залатых медалёў і 1 бронзавы. Sputnik Беларусь узгадвае Гульні, якія сталі самымі паспяховымі для краіны за ўсю гісторыю.
На "белай" Алімпіядзе ў Расіі Беларусь прадставілі 27 спартсменаў у пяці відах спорту – біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках, шорт-трэку і фрыстайле. Але медалі ўдалося заваяваць толькі лыжнікам, якія стралялі і ляталі, – біятланісткам і фрыстайлістам.
Першы медаль у Беларусі з’явіўся 11 лютага. Дар’я Домрачава перамагла ў пасьюце, а праз некалькі дзён – у індывідуальнай гонцы і мас-старце. Тады нават у самых смелых марах ніхто не мог уявіць такое развіццё падзей. У дзень заваявання трэцяга залатога медаля Домрачавай было прысвоена званне "Герой Беларусі". Такім чынам, яна стала першай у гісторыі рэспублікі жанчынай, ганараванай вышэйшай дзяржаўнай узнагародай.
Разам з Домрачавай месца на пастаменце ў "індывідуалцы" заняла яе сяброўка па камандзе Надзея Скардзіна, якая заваявала бронзу.
Бліжэй да канца Алімпіяды парадавалі фрыстайлісты: Антон Кушнір і Ала Цупер узялі золата ў дысцыпліне лыжная акрабатыка. У выніковым медальным заліку Беларусь заняла восьмае месца. Дарэчы, тады за нашымі алімпійцамі ў Сочы адправіўся "борт нумар адзін" – такое распараджэнне даў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Шмат цікавага на сочынскай Алімпіядзе адбывалася па-за спартыўнымі арэнамі. Усе памятаюць знакамітую цырымонію адкрыцця, якую глядзелі 3 млрд чалавек ва ўсім свеце. Самы запамінальны момант – алімпійскае кольца, якое не раскрылася і затым стала супер-мемам. Цікава, што на цырымоніі закрыцця Алімпіяды кольца зноў не раскрылася, але ўжо па сцэнарыі – так арганізатары вырашылі пажартаваць з сябе.
А яшчэ ў Сочы пачалася гісторыя кахання Домрачавай і нарвежскага біятланіста Уле-Эйнара Б’ёрндалена. У 2016 годзе яны ажанілася, а зараз вядомыя спартсмены выхоўваюць дваіх дзяцей.
Сцяганосец зборнай Беларусі Аляксей Грышын падчас парада атлетаў і членаў нацыянальных дэлегацый на цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Сцяганосец зборнай Беларусі Аляксей Грышын падчас парада атлетаў і членаў нацыянальных дэлегацый на цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем (злева направа) на трыбуне падчас цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем (злева направа) на трыбуне падчас цырымоніі адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Прызёры мас-старту на спаборніцтвах па біятлоне сярод жанчын на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы падчас медальнай цырымоніі (злева направа): Габрыэла Саўкалава (Чэхія) – сярэбраны медаль, Дар’я Домрачава (Беларусь) – залаты медаль, Цірыль Экхаф бронзавы медаль.

Прызёры індывідуальнай гонкі на спаборніцтвах па біятлоне сярод жанчын на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы падчас медальнай цырымоніі (злева направа): Надзея Скардзіна (Беларусь) – бронзавы медаль, Дар’я Домрачава (Беларусь) – залаты медаль.

Антон Кушнір (Беларусь), які заваяваў залаты медаль у лыжнай акрабатыцы падчас спаборніцтваў па фрыстайле сярод мужчын на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, падчас кветкавай цырымоніі.
Антон Кушнір (Беларусь), які заваяваў залаты медаль у лыжнай акрабатыцы падчас спаборніцтваў па фрыстайле сярод мужчын на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, падчас кветкавай цырымоніі.
Ала Цупер (Беларусь), якая заваявала залаты медаль у лыжнай акрабатыцы падчас спаборніцтваў па фрыстайле сярод жанчын на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, падчас медальнай цырымоніі.
Ала Цупер (Беларусь), якая заваявала залаты медаль у лыжнай акрабатыцы падчас спаборніцтваў па фрыстайле сярод жанчын на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, падчас медальнай цырымоніі.