Новая пагранзастава адкрылася на мяжы Беларусі і Украіны
12:40 08.02.2024 (абноўлена: 14:20 08.02.2024)
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё пагранзаставы "Махро"
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Прадстаўнік кіраўніцтва Савета бяспекі Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага комплексу адной з пагранзастаў на мяжы з Украінай.
БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ, 8 лют – Sputnik. Сёння ў міжнародных адносінах асноўным аргументам стала ваенная сіла, заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Невяроўскі, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНамеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Невяроўскі
Намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Невяроўскі
© Sputnik / Виктор Толочко
Генерал падкрэсліў, што канфлікт у суседняй Украіне пацвярджае крушэнне міжнароднай архітэктуры бяспекі.
"На нашых рубяжах абстаноўка, на жаль, няпростая. Гэта мілітарызацыя сумежных краін, міграцыйны крызіс, закрыццё шэрага пунктаў пропуску, правакацыйныя дзеянні", - заявіў прадстаўнік Савета бяспекі.
Ён дадаў, што з-за такой сітуацыі працягваецца добраўпарадкаванне пагранічнай інфраструктуры. У тым ліку падраздзяленні атрымліваюць сучасныя ўзбраенні і тэхніку.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё пагранзаставы "Махро"
© Sputnik / Виктор Толочко
Новая застава
Раней у гэтым раёне таксама была застава, але знаходзілася ў іншым месцы. Яна адносіцца да Пінскага пагранатрада і называецца "Махро" (ад назвы найбліжэйшай вёскі).
© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Канстанцін Моластаў
Старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Канстанцін Моластаў
© Sputnik / Виктор Толочко
У адкрыцці новага комплексу таксама прынялі ўдзел старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Канстанцін Моластаў, губернатар Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін, епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПатрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін
© Sputnik / Виктор Толочко
Раней на мяжы з Украінай ужо адкрываліся заставы, пабудаваныя па аналагічным прынцыпе. Паводле слоў кіраўніка пагранкамітэта Канстанціна Моластава, аб’ект размешчаны на адным з ключавых напрамкаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё пагранзаставы "Махро"
© Sputnik / Виктор Толочко
Акрамя таго, на цырымоніі адкрыцця генерал Моластаў узнагародзіў епіскапа Георгія знакам Архістратыга Божага Міхаіла на стужцы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГенерал Моластаў узнагародзіў епіскапа Георгія знакам Архістратыга Божага Міхаіла на стужцы
Генерал Моластаў узнагародзіў епіскапа Георгія знакам Архістратыга Божага Міхаіла на стужцы
© Sputnik / Виктор Толочко
Ключавы ўчастак
Застава адказвае за ўчастак больш за 30 км. Для аховы гэтай часткі мяжы выкарыстоўваецца сігналізацыйная валаконна-аптычная сістэма "Крумкач" з відэаназіраннем.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСабакі на пагранзаставе
© Sputnik / Виктор Толочко
Акрамя таго, ёсць аўтаматызаваны пост тэхнічнага назірання, інжынерныя загароды і іншае. Актыўна выкарыстоўваюцца службовыя сабакі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё пагранзаставы "Махро"
© Sputnik / Виктор Толочко
Пры двух сельсаветах створаны добраахвотныя дружыны. У вясковай школе ёсць клас юных сяброў пагранічнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"