https://bel.sputnik.by/20240208/sud-pa-sprave-karnka-khatyn-katruka-prakhodzts-u-mnsku-1083463202.html
Суд па справе карніка Хатыні Катрука праходзіць у Мінску
Суд па справе карніка Хатыні Катрука праходзіць у Мінску
Sputnik Беларусь
Больш за 2,5 гады таму генпракуратура пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, потым з’явілася асобная справа ў... 08.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-08T10:27+0300
2024-02-08T10:27+0300
2024-02-08T12:09+0300
генацыд
у беларусі
беларусь
грамадства
бяспека
суд
вярхоўны суд рб
гісторыя
вялікая айчынная вайна
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/16/1070416213_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_3de8ec1ee33391c6beed6f35edbd43c5.jpg
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, які абвінавачваецца ў генацыдзе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць два пракуроры. Суд дазволіў весці кіна- і відэаздымку, але не ў рэжыме рэальнага часу.У суд не з’явіўся пацярпелы, які папрасіў выкарыстаць яго паказанні.Дзяржаўны абвінаваўца зачытаў абвінавачанне Катруку.Паводле яго слоў, ураджэнец Украіны Катрук быў у складзе 118 карнага батальёна і ажыццяўляў карныя аперацыі, здзяйсняў расстрэлы мірнага насельніцтва, спальваў населеныя пункты.У абвінавачанні гаворыцца, што ён дзейнічаў сумесна з "Васюрай, Мялешкам, Лакустай, Куркай, Сахно" і іншымі нацысцкімі злачынцамі, якім пасля ВАВ былі вынесены прыгаворы, у тым ліку – смяротная кара.Пералічваючы факты забойстваў, знішчэння населеных пунктаў разам з мірнымі жыхарамі, дзяржаўны абвінаваўца пералічыў усе прозвішчы жыхароў Хатыні, у спаленне якіх удзельнічаў Катрук.Таксама Катруку ставіцца ў віну, што ён дабіваў людзей, якія спрабавалі выратавацца з падпаленага хлява.Па словах пракурора, Катрук страляў у Іосіфа Камінскага (адзін з тых, хто выжыў у Хатыні і стаў прататыпам помніка).Пракурор, зачытваючы абвінавачанне, паведаміў аб фактах масавых забойстваў мірных грамадзян, якія ўчыняў Катрук у Плешчаніцкім раёне. Акрамя гэтага, Катрук, "маючы агульную з нацысцкімі злачынцамі мэту – знішчэнне беларускага народа", удзельнічаў у карных аперацыях у Віцебскай, Мінскай абласцях.У абвінавачанне гаворыцца, што Катрук удзельнічаў у забойствах з асаблівай жорсткасцю старых, дзяцей, жанчын, у тым ліку і цяжарных.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240207/mnsk-nyurnberg-pamagatykh-gtlera--1946-m-publchna-pakaral-smertsyu-na-padrome-1083445237.html
беларусь
хатынь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/16/1070416213_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_f06a31d81432f4e1e6ae9699127d2b20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, у беларусі, беларусь, грамадства, бяспека, суд, вярхоўны суд рб, гісторыя, вялікая айчынная вайна, крымінальная справа, навіны , хатынь
генацыд, у беларусі, беларусь, грамадства, бяспека, суд, вярхоўны суд рб, гісторыя, вялікая айчынная вайна, крымінальная справа, навіны , хатынь
Суд па справе карніка Хатыні Катрука праходзіць у Мінску
10:27 08.02.2024 (абноўлена: 12:09 08.02.2024) Больш за 2,5 гады таму генпракуратура пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, потым з’явілася асобная справа ў дачыненні да Уладзіміра Катрука.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, які абвінавачваецца ў генацыдзе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць два пракуроры. Суд дазволіў весці кіна- і відэаздымку, але не ў рэжыме рэальнага часу.
У суд не з’явіўся пацярпелы, які папрасіў выкарыстаць яго паказанні.
Дзяржаўны абвінаваўца зачытаў абвінавачанне Катруку.
Паводле яго слоў, ураджэнец Украіны Катрук быў у складзе 118 карнага батальёна і ажыццяўляў карныя аперацыі, здзяйсняў расстрэлы мірнага насельніцтва, спальваў населеныя пункты.
У абвінавачанні гаворыцца, што ён дзейнічаў сумесна з "Васюрай, Мялешкам, Лакустай, Куркай, Сахно" і іншымі нацысцкімі злачынцамі, якім пасля ВАВ былі вынесены прыгаворы, у тым ліку – смяротная кара.
Пералічваючы факты забойстваў, знішчэння населеных пунктаў разам з мірнымі жыхарамі, дзяржаўны абвінаваўца пералічыў усе прозвішчы жыхароў Хатыні, у спаленне якіх удзельнічаў Катрук.
Таксама Катруку ставіцца ў віну, што ён дабіваў людзей, якія спрабавалі выратавацца з падпаленага хлява.
Па словах пракурора, Катрук страляў у Іосіфа Камінскага (адзін з тых, хто выжыў у Хатыні і стаў прататыпам помніка).
Пракурор, зачытваючы абвінавачанне, паведаміў аб фактах масавых забойстваў мірных грамадзян, якія ўчыняў Катрук у Плешчаніцкім раёне. Акрамя гэтага, Катрук, "маючы агульную з нацысцкімі злачынцамі мэту – знішчэнне беларускага народа", удзельнічаў у карных аперацыях у Віцебскай, Мінскай абласцях.
У абвінавачанне гаворыцца, што Катрук удзельнічаў у забойствах з асаблівай жорсткасцю старых, дзяцей, жанчын, у тым ліку і цяжарных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"