https://bel.sputnik.by/20240209/galochanka-tavaraabarot-belarus--ras-skla-53-mlrd-u-2023-godze-1083508962.html
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Расіі склаў $53 млрд у 2023 годзе
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Расіі склаў $53 млрд у 2023 годзе
Sputnik Беларусь
Рэспубліка мае намер і ў далейшым умацоўваць супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі і рабіць стаўку на развіццё прамысловай кааперацыі. 09.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-09T14:29+0300
2024-02-09T14:29+0300
2024-02-09T14:34+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
башкортастан
у беларусі
беларусь
навіны
раман галоўчанка
эканоміка
палітыка
форум
тавараабарот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/09/1083507866_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_eb4128852d97b847be795172fc641c81.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Тавараабарот Беларусі і Расіі ў мінулым 2023 годзе склаў 53 млрд долараў, сказаў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на адкрыцці міжнароднага бізнес-форуму "Беларусь-Башкортастан" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, знешнія падзеі вакол краін у нейкай ступені падштурхнулі да ўмацавання двухбаковых сувязей.Ён праінфармаваў, што за мінулы год тавараабарот паміж Беларуссю і РФ склаў 53 млрд долараў."Мы сталі бліжэй адзін да аднаго, перавысілі на 6% высокі вынік мінулага (2022-га - Sputnik) года. Гэта вялікі поспех, але ён не нараджаецца на пустым месцы", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.Беларусь – БашкортастанГаворачы аб адносінах з гэтым расійскім рэгіёнам, Галоўчанка адзначыў, што за ўвесь 2023 адбылося больш за 15 візітаў башкірскіх дэлегацый у Беларусь на розных узроўнях. У сваю чаргу беларускія прадстаўнікі наведалі Башкортастан 25 разоў.Ён нагадаў, што восенню мінулага год ва Уфе быў адкрыты завод па вытворчасці зернесушыльных комплексаў, таксама быў дадзены старт будаўніцтву завода па вытворчасці спецыяльнай і землярыйнай тэхнікі. Акрамя таго, у Башкортастане плануецца адкрыць маштабны сэрвісны цэнтр па абслугоўванні тэхнікі "Амкадор".Кіраўнік беларускага Саўміна таксама назваў перспектыўным праект развіцця гусенічных трактароў у Башкортастане на аснове беларускіх распрацовак."Ужо ажыццёўлена зборка першай партыі такіх трактароў, ідуць выпрабаванні, мадэлі дапрацоўваюцца з улікам пажаданняў башкірскіх карыстальнікаў", - канстатаваў Галоўчанка.Мэта – мільярдПасля адкрыцця форуму беларускі прэм’ер расказаў журналістам, што Беларусь і Башкортастан устанавілі мэту – выйсці на 1 млрд долараў тавараабароту."Гэта што датычыцца гандлю. І кожны год генерыраваць новыя сумесныя праекты. Гэта зараз самае важнае. Гандаль будзе – ён нікуды не дзенецца. Але самае галоўнае – гэта выйсці на новыя вехі ў прамысловай кааперацыі. Для Рэспублікі Беларусь – гэта прыярытэтны напрамак, таму сёння-заўтра будзем працягваць абмеркаванне з кіраўніцтвам Башкортастана, што яшчэ неабходна зрабіць", - падсумаваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240209/artsmenka-rasya--asnony-mpartsr-belaruskkh-prateza-1083505744.html
башкортастан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/09/1083507866_47:0:1131:813_1920x0_80_0_0_0fa98062c756b9802b99f15a06489528.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
башкортастан, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка, эканоміка, палітыка, форум, тавараабарот
башкортастан, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка, эканоміка, палітыка, форум, тавараабарот
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Расіі склаў $53 млрд у 2023 годзе
14:29 09.02.2024 (абноўлена: 14:34 09.02.2024) Рэспубліка мае намер і ў далейшым умацоўваць супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі і рабіць стаўку на развіццё прамысловай кааперацыі.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Тавараабарот Беларусі і Расіі ў мінулым 2023 годзе склаў 53 млрд долараў, сказаў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на адкрыцці міжнароднага бізнес-форуму "Беларусь-Башкортастан" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, знешнія падзеі вакол краін у нейкай ступені падштурхнулі да ўмацавання двухбаковых сувязей.
"Гэтыя знешнія выклікі і пагрозы толькі згуртавалі нашы краіны, мы ўзмацнілі інтэграцыйныя працэсы", - адзначыў Галоўчанка.
Ён праінфармаваў, што за мінулы год тавараабарот паміж Беларуссю і РФ склаў 53 млрд долараў.
"Мы сталі бліжэй адзін да аднаго, перавысілі на 6% высокі вынік мінулага (2022-га - Sputnik) года. Гэта вялікі поспех, але ён не нараджаецца на пустым месцы", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.
Гаворачы аб адносінах з гэтым расійскім рэгіёнам, Галоўчанка адзначыў, што за ўвесь 2023 адбылося больш за 15 візітаў башкірскіх дэлегацый у Беларусь на розных узроўнях. У сваю чаргу беларускія прадстаўнікі наведалі Башкортастан 25 разоў.
"Падпісана больш за 60 дакументаў, пагадненняў, мемарандумаў, дагавораў, планаў мерапрыемстваў. І асабліва важна і прыемна, што гэтыя дамоўленасці не застаюцца на паперы. Шэраг такіх "якарных", знакавых праектаў ужо рэалізуецца", - сказаў прэм’ер-міністр Беларусі.
Ён нагадаў, што восенню мінулага год ва Уфе быў адкрыты завод па вытворчасці зернесушыльных комплексаў, таксама быў дадзены старт будаўніцтву завода па вытворчасці спецыяльнай і землярыйнай тэхнікі. Акрамя таго, у Башкортастане плануецца адкрыць маштабны сэрвісны цэнтр па абслугоўванні тэхнікі "Амкадор".
"Яшчэ адзін знакавы праект – сумесная вытворчасць тралейбуснай тэхнікі, электробусаў на базе Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода з машынакамплектаў МАЗ. Мы бачым перспектывы сур’ёзнага развіцця гэтай пляцоўкі і яшчэ большай лакалізацыі вытворчасці беларускай тэхнікі ў Башкортастане. Я ўпэўнен, што попыт на гэтую прадукцыю будзе ва ўсіх рэгіёнах Расіі", - сказаў ён.
Кіраўнік беларускага Саўміна таксама назваў перспектыўным праект развіцця гусенічных трактароў у Башкортастане на аснове беларускіх распрацовак.
"Ужо ажыццёўлена зборка першай партыі такіх трактароў, ідуць выпрабаванні, мадэлі дапрацоўваюцца з улікам пажаданняў башкірскіх карыстальнікаў", - канстатаваў Галоўчанка.
Пасля адкрыцця форуму беларускі прэм’ер расказаў журналістам, што Беларусь і Башкортастан устанавілі мэту – выйсці на 1 млрд долараў тавараабароту.
"Гэта што датычыцца гандлю. І кожны год генерыраваць новыя сумесныя праекты. Гэта зараз самае важнае. Гандаль будзе – ён нікуды не дзенецца. Але самае галоўнае – гэта выйсці на новыя вехі ў прамысловай кааперацыі. Для Рэспублікі Беларусь – гэта прыярытэтны напрамак, таму сёння-заўтра будзем працягваць абмеркаванне з кіраўніцтвам Башкортастана, што яшчэ неабходна зрабіць", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"