Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Казылык, кыстыбый і чак-чак: башкірскі гастрафэст праходзіць у Мінску – фота

Падпісацца
Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць міжнародны форум "Беларусь – Башкортастан". Акрамя шчыльнага дзелавога парадку дня, мерапрыемства прадугледжвае насычаную гастранамічную праграму. Глядзіце на фота, якія стравы традыцыйнай кухні башкіры прывезлі ў Мінск.
Стройныя рады са смачнай выпечкай, наварыстым пловам і рознымі далікатэсамі размясціліся ў самым сэрцы беларускай сталіцы – на плошчы каля Мінскай ратушы.
Людзі ў нацыянальных башкірскіх строях бясплатна частуюць прахожых смажаным на вогнішчы баранчыкам і стравай пад назвай кыстыбый. Гэта аладка з прэснага цеста, якая начыняецца бульбяным пюрэ, тварагом, прасяной кашай і ўсім, што трапіцца пад руку.
Самы вялікі кыстыбый дыяметрам 2 м 10 см прыгатавалі ў 2011 годзе ў Башкортастане. У Мінску гэты рэкорд маглі папросту пабіць (улічваючы немаленькія памеры патэльні, на якой гатуюць страву), але не сталі.
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
1/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
2/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
3/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
4/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
5/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
6/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
7/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
8/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
9/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
10/11
© Sputnik / Виктор Толочко
Фестиваль Башкортостан гостеприимный в Минске - Sputnik Беларусь
11/11
Башкірскі плоў, медавуху са спецыямі, чак-чак рыхтуюць прама на месцы. Яшчэ ў арсенале башкірскіх вытворцаў – казылык, бешбармак, вяленая гусь, баурсак, мёд, буза, чай, кумыс, футры, сувеніры і шматлікае-многае іншае.
Гастрафэст каля ратушы пройдзе па 10 лютага ўключна. Акрамя насычанай гастранамічнай праграмы, башкіры падрыхтавалі і культурную. Наведаць фестываль можна будзе з 11:30 да 20:00 у пятніцу і з 13:00 да 20:00 у суботу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0