Відэа

Інтэрв’ю Уладзіміра Пуціна Такеру Карлсану – поўная версія

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даў інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. Поўную версію інтэрв’ю глядзіце на відэа.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на гэтым тыдні даў інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. Відэа было апублікавана на сайце журналіста, таксама яно з’явілася і на сайце Крамля.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Карслон узяў інтэрв’ю ў кіраўніка РФ 6 лютага. Пяскоў патлумачыў, што Пуцін пагадзіўся паразмаўляць з журналістам, з прычыны таго, што яго пазіцыя адрозніваецца ад астатніх, гэта значыць яна "ніякім чынам не прарасійская, не праўкраінская, яна хутчэй праамерыканская".
Журналіст у сваю чаргу тлумачыў сваё жаданне зрабіць гэтае інтэрв’ю тым, што ў Амерыцы зусім не ў курсе таго, што на самай справе адбываецца ў Расіі і ва Украіне. Як запэўніваў Карлсан, Белы дом двойчы спрабаваў перашкодзіць гэтай размове.
Разам з тым відэа з інтэрв’ю ў сацсетцы X набрала больш за 50 мільёнаў праглядаў прыкладна за пяць гадзін. Колькасць рэпостаў пры гэтым перавышае 150 тысяч. Колькасць праглядаў відэа ў YouTube таксама перавысіла мільён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0