https://bel.sputnik.by/20240210/zolatavalyutnyya-rezervy-belarus-pratsyagvayuts-skarachatstsa-1083527578.html
Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць скарачацца
Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць скарачацца
Sputnik Беларусь
Улады рэспублікі раней ставілі перад сабой мэту ўтрымаць рэзервовыя актывы на ўзроўні не менш як шасці млрд долараў на пачатак 2024 года. 10.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-10T10:44+0300
2024-02-10T10:44+0300
2024-02-10T10:44+0300
звр
эканоміка
нацбанк рб
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_0:0:3536:1989_1920x0_80_0_0_0dce7e34a9b5460e28c0ae1210e8585c.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2024 года склалі 8 093,5 млн долараў, вынікае з даных Нацбанка.Такім чынам усяго за месяц золатавалютныя рэзервы рэспублікі скараціліся амаль на 34 мільёны долараў. Рэгулятар не паведамляе, з чым звязана памяншэнне ЗВР.У студзені паведамлялася, што рэзервы рэспублікі складалі 8 127,4 млн долараў. Тады яны таксама скараціліся ў параўнанні са снежнем.ЗВР, выражаныя ў валюце, манетарным золаце, спецыяльных правах запазычання і іншых актывах, зніжаліся ў красавіку-ліпені, а таксама ў кастрычніку 2023 года. У астатнія месяцы фіксаваўся іх рост.Раней улады Беларусі ставілі перад сабой мэту ўтрымаць рэзервовыя актывы на ўзроўні не менш як 6 млрд долараў па стане на 1 студзеня 2024 года. Урад краіны і Нацбанк паспяхова справіліся з гэтай мэтай. На бягучы год планка для ЗВР устаноўлена ў тых жа межах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240127/pavyshany-popyt-nakolk-vygadna-zakhovats-belaruskya-rubl--bankakh-1082973546.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/1d/1064213610_805:0:3536:2048_1920x0_80_0_0_15897ec930c6f6ba448fbd58e4d5a753.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
звр, эканоміка, нацбанк рб, у беларусі, беларусь, навіны
звр, эканоміка, нацбанк рб, у беларусі, беларусь, навіны
Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць скарачацца
Улады рэспублікі раней ставілі перад сабой мэту ўтрымаць рэзервовыя актывы на ўзроўні не менш як шасці млрд долараў на пачатак 2024 года.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2024 года склалі 8 093,5 млн долараў, вынікае з даных Нацбанка.
Такім чынам усяго за месяц золатавалютныя рэзервы рэспублікі скараціліся амаль на 34 мільёны долараў. Рэгулятар не паведамляе, з чым звязана памяншэнне ЗВР.
У студзені паведамлялася, што рэзервы рэспублікі складалі 8 127,4 млн долараў. Тады яны таксама скараціліся ў параўнанні са снежнем.
ЗВР, выражаныя ў валюце, манетарным золаце, спецыяльных правах запазычання і іншых актывах, зніжаліся ў красавіку-ліпені, а таксама ў кастрычніку 2023 года. У астатнія месяцы фіксаваўся іх рост.
Раней улады Беларусі ставілі перад сабой мэту ўтрымаць рэзервовыя актывы на ўзроўні не менш як 6 млрд долараў па стане на 1 студзеня 2024 года. Урад краіны і Нацбанк паспяхова справіліся з гэтай мэтай. На бягучы год планка для ЗВР устаноўлена ў тых жа межах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"