https://bel.sputnik.by/20240211/turetsk-nvestar-zno-uklasya--aperatara-life-1083380718.html
Турэцкі інвестар ізноў уклаўся ў аператара life:)
Турэцкі інвестар ізноў уклаўся ў аператара life:)
Sputnik Беларусь
Кампанія Turkcell больш за год таму цалкам выкупіла дзяржаўную долю ў адным з беларускіх мабільных аператараў, а цяпер працягвае рабіць інвестыцыі ў актыў. 11.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-11T10:51+0300
2024-02-11T10:51+0300
2024-02-11T10:51+0300
life :)
мабільныя аператары
грамадства
у беларусі
беларусь
турцыя
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_0:0:2997:1687_1920x0_80_0_0_824f46449e04b52536f161109066db54.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Уладальнік аператара life:), турэцкая Turkcell, уклала ў беларускую "дачку" яшчэ больш за 47,9 млн рублёў, паведаміла Turkcell.Такім чынам кампанія "БеСТ" (life:)) ацэньваецца ўжо больш чым у 1,32 млрд рублёў. Гэта не першае ўкладанне галаўной кампаніі ў беларускі бізнес пасля таго, як яна выкупіла ў дзяржавы 20% у life:) за адносна невялікую суму – усяго толькі за 1 165,66 долара.Пасля той здзелкі Turkcell стала адзіным уласнікам мабільнага аператара. Пры гэтым туркі скасавалі ранейшае інвестпагадненне з беларускай дзяржавай, але заключылі новае, паводле якога абавязаліся ўкласці 100 млн долараў у інфраструктуру да 2032 года.Пакуль што невядома, ці стаў аператар life:) прыбытковым. Справаздача за 2023 год яшчэ не апублікаваная, а за 2022-і канстатаваліся страты – мінус 124,8 млн рублёў. Акрамя таго, па дадзеных Turkcell, тры першыя кварталы 2023 года таксама былі мінусовыя. У першым чыстая страта склала 9,2 млн рублёў, у другім – 8,9 млн, у трэцім – 12,3 млн рублёў.У Беларусі ў life:) каля 1,5 млн абанентаў. Таксама Turkcell валодае аператарамі ў Турцыі (0,6 млн абанентаў) і ва Украіне (10,2 млн абанентаў па даных 2022 года). Турэцкая кампанія заявіла 30 студзеня 2024 года, што мае намер прадаць украінскі бізнес. Папярэдні кошт – 525 млн долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20220518/byasplatnaga-sayuznaga-romngu-khapae-rona-na-40-khvln--a-shto-daley-1062781886.html
беларусь
турцыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102972/88/1029728825_66:0:2797:2048_1920x0_80_0_0_14a3af05d74e96cbce23a68b053feb62.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
life :), мабільныя аператары, грамадства, у беларусі, беларусь, турцыя, навіны
life :), мабільныя аператары, грамадства, у беларусі, беларусь, турцыя, навіны
Турэцкі інвестар ізноў уклаўся ў аператара life:)
Кампанія Turkcell больш за год таму цалкам выкупіла дзяржаўную долю ў адным з беларускіх мабільных аператараў, а цяпер працягвае рабіць інвестыцыі ў актыў.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Уладальнік аператара life:), турэцкая Turkcell, уклала ў беларускую "дачку" яшчэ больш за 47,9 млн рублёў, паведаміла Turkcell.
Такім чынам кампанія "БеСТ" (life:)) ацэньваецца ўжо больш чым у 1,32 млрд рублёў. Гэта не першае ўкладанне галаўной кампаніі ў беларускі бізнес пасля таго, як яна выкупіла ў дзяржавы 20% у life:) за адносна невялікую суму – усяго толькі за 1 165,66 долара.
Пасля той здзелкі Turkcell стала адзіным уласнікам мабільнага аператара. Пры гэтым туркі скасавалі ранейшае інвестпагадненне з беларускай дзяржавай, але заключылі новае, паводле якога абавязаліся ўкласці 100 млн долараў у інфраструктуру да 2032 года.
Пакуль што невядома, ці стаў аператар life:) прыбытковым. Справаздача за 2023 год яшчэ не апублікаваная, а за 2022-і канстатаваліся страты – мінус 124,8 млн рублёў. Акрамя таго, па дадзеных Turkcell, тры першыя кварталы 2023 года таксама былі мінусовыя. У першым чыстая страта склала 9,2 млн рублёў, у другім – 8,9 млн, у трэцім – 12,3 млн рублёў.
У Беларусі ў life:) каля 1,5 млн абанентаў. Таксама Turkcell валодае аператарамі ў Турцыі (0,6 млн абанентаў) і ва Украіне (10,2 млн абанентаў па даных 2022 года). Турэцкая кампанія заявіла 30 студзеня 2024 года, што мае намер прадаць украінскі бізнес. Папярэдні кошт – 525 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"