Інфаграфіка

На што расходуюць грошы беларусы – інфаграфіка

Падпісацца
Найбольшую долю ў расходах сярэднестатыстычнай хатняй гаспадаркі займаюць выдаткі на прадукты харчавання. На што яшчэ расходуюць грошы беларусы – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Афіцыйная статыстыка абвяшчае, што 36,09% выдаткаў беларускай сям’і – гэта ежа і безалкагольныя напоі. Ніякія іншыя расходы не займаюць такую важкую частку ў спажыванні хатняй гаспадаркі.
Гэтая тэндэнцыя захоўваецца доўгі час, хоць доля затрат на ежу крыху скарацілася. Напрыклад, у маі 2023 года выдаткі на харчаванне займалі 40,4%.
На другім месцы ў затратах – транспарт (10,16%). Жыроўкі цягнуць з сямейнага бюджэту крыху менш – 9,7%. Інтэрнэт і выдаткі на тэлефонныя размовы не менш важкія – 7,28%. Адзенне і абутак – 6,45%.
Далей па сыходнай лініі ідуць выдаткі на прадметы хатняга ўжытку, медыцыну, асабісты догляд і адпачынак. Падрабязная інфармацыя аб расходах беларусаў – у інфаграфіцы Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Цэны вагаюцца: колькі каштуе сямейны адпачынак у Турцыі
Павышаны попыт: наколькі выгадна захоўваць беларускія рублі ў банках
Эксперты ЕАБР растлумачылі амаль двухразовы рост інфляцыі ў Беларусі
Стужка навiн
0