https://bel.sputnik.by/20240214/lakhava-sayuzy-zhanchyn-belarus--ras-tsesna-supratsonchayuts-1083631071.html
Лахава: Саюзы жанчын Беларусі і Расіі цесна супрацоўнічаюць
Лахава: Саюзы жанчын Беларусі і Расіі цесна супрацоўнічаюць
Sputnik Беларусь
Саюз жанчын Расіі супрацоўнічае з многімі жаночымі арганізацыямі краін свету, у тым ліку і з краінамі СНД. 14.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-14T11:57+0300
2024-02-14T11:57+0300
2024-02-14T11:57+0300
расія
беларусь
саюзная дзяржава
снд
жанчыны
грамадства
меркаванне
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102354/15/1023541506_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_332ea338ee23fcd52ad407edd181e6a7.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Роля жаночых арганізацый вельмі вялікая ва ўмацаванні міждзяржаўнага і міжнацыянальнага супрацоўніцтва, адзначыла старшыня Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі "Союз женщин России" Кацярына Лахава ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь падчас відэамоста Масква – Мінск – Сухум – Цхінвал "Партнёрства без меж".Лахава падкрэсліла, што Саюз супрацоўнічае з многімі жаночымі арганізацыямі краін свету, у тым ліку з краінамі СНД."Але мне хацелася б асобна сказаць аб супрацоўніцтве з Беларуссю, у прыватнасці з Саюзам жанчын Беларусі. У нас вельмі цеснае супрацоўніцтва, мы шмат сумесных мерапрыемстваў правялі. І самае галоўнае – наша арганізацыя і беларускі саюз жанчын прытрымліваемся прынцыпаў, якія былі яшчэ закладзены Камітэтам савецкіх жанчын", - адзначыла старшыня профільнай арганізацыі.Лахава патлумачыла, што гэта быў "правільны і ўзважаны прынцып".Таксама кіраўнік Саюза жанчын Расіі паведаміла, што адна з галоўных задач, якую яны перад сабой паставілі, – гэта фарміраванне каманды аднадумцаў."Ідзе фарміраванне каманды праз самае галоўнае наша звяно – гэта жансаветы, а яны ў нас цяпер развіваюцца паўсюдна ва ўсіх муніцыпальных структурах. Больш за тое, цяпер мы сталі актыўна развіваць жансаветы на вытворчасцях і ў адукацыйных установах. Гэта добра, калі фарміруецца такая каманда аднадумцаў, якая падтрымлівае і нашу праграму, і нашы праекты", - сказала Лахава.Партнёрства без межУ мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь 14 лютага праходзіць відэамост на тэму: "Партнёрства без меж". Ініцыятарам гэтага мерапрыемства выступіла Агульнарасійская грамадска-дзяржаўная арганізацыя "Союз женщин России".Удзел у ім бяруць прадстаўнікі Расіі, Беларусі і Абхазіі. Бакі абмяркоўваюць рэсурсы і магчымасці для пабудовы супрацоўніцтва паміж краінамі па развіцці жаночага руху, перспектывы гуманітарнага і культурнага партнёрства.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102354/15/1023541506_145:0:2808:1997_1920x0_80_0_0_d116593da0f3f8d6a6a56ddc9301cf4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, беларусь, саюзная дзяржава, снд, жанчыны, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
расія, беларусь, саюзная дзяржава, снд, жанчыны, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Лахава: Саюзы жанчын Беларусі і Расіі цесна супрацоўнічаюць
Саюз жанчын Расіі супрацоўнічае з многімі жаночымі арганізацыямі краін свету, у тым ліку і з краінамі СНД.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Роля жаночых арганізацый вельмі вялікая ва ўмацаванні міждзяржаўнага і міжнацыянальнага супрацоўніцтва, адзначыла старшыня Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі "Союз женщин России" Кацярына Лахава ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь падчас відэамоста Масква – Мінск – Сухум – Цхінвал "Партнёрства без меж".
"Роля жаночых арганізацый вельмі вялікая ва ўмацаванні міждзяржаўнага і міжнацыянальнага супрацоўніцтва, асабліва таго супрацоўніцтва, якое заснавана на традыцыях, у тым ліку на сямейных традыцыях", - сказала яна.
Лахава падкрэсліла, што Саюз супрацоўнічае з многімі жаночымі арганізацыямі краін свету, у тым ліку з краінамі СНД.
"Але мне хацелася б асобна сказаць аб супрацоўніцтве з Беларуссю, у прыватнасці з Саюзам жанчын Беларусі. У нас вельмі цеснае супрацоўніцтва, мы шмат сумесных мерапрыемстваў правялі. І самае галоўнае – наша арганізацыя і беларускі саюз жанчын прытрымліваемся прынцыпаў, якія былі яшчэ закладзены Камітэтам савецкіх жанчын", - адзначыла старшыня профільнай арганізацыі.
Лахава патлумачыла, што гэта быў "правільны і ўзважаны прынцып".
"І мы лічым, што калі б ва ўсіх краінах СНД такі ж прынцып развіваўся цяпер, то мы хутчэй устанавілі сувязі паміж намі. Тым не менш, мы гатовы супрацоўнічаць з усімі арганізацыямі", - дадала яна.
Таксама кіраўнік Саюза жанчын Расіі паведаміла, што адна з галоўных задач, якую яны перад сабой паставілі, – гэта фарміраванне каманды аднадумцаў.
"Ідзе фарміраванне каманды праз самае галоўнае наша звяно – гэта жансаветы, а яны ў нас цяпер развіваюцца паўсюдна ва ўсіх муніцыпальных структурах. Больш за тое, цяпер мы сталі актыўна развіваць жансаветы на вытворчасцях і ў адукацыйных установах. Гэта добра, калі фарміруецца такая каманда аднадумцаў, якая падтрымлівае і нашу праграму, і нашы праекты", - сказала Лахава.
У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь 14 лютага праходзіць відэамост на тэму: "Партнёрства без меж". Ініцыятарам гэтага мерапрыемства выступіла Агульнарасійская грамадска-дзяржаўная арганізацыя "Союз женщин России".
Удзел у ім бяруць прадстаўнікі Расіі, Беларусі і Абхазіі. Бакі абмяркоўваюць рэсурсы і магчымасці для пабудовы супрацоўніцтва паміж краінамі па развіцці жаночага руху, перспектывы гуманітарнага і культурнага партнёрства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"