https://bel.sputnik.by/20240214/laro-vykhad-ras-z-abse-pakul-shto-ne-abmyarkovasya-ale-pytanne-vsts-u-pavetry-1083641487.html
Лаўроў: выхад Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўваўся, але пытанне вісіць у паветры
Лаўроў: выхад Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўваўся, але пытанне вісіць у паветры
Sputnik Беларусь
Раней расійскі бок ужо задаваўся пытаннем мэтазгоднасці інвестыцый у Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 14.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-14T15:11+0300
2024-02-14T15:11+0300
2024-02-14T15:11+0300
абсе
сяргей лаўроў
мзс рф
навіны
палітыка
бяспека
еўропа
еўрасаюз
расія
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/14/1082202441_0:6:3072:1734_1920x0_80_0_0_5f3e2c32855b11c0457e16d74901813b.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Пытанне аб выхадзе Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўвалася, але "вісіць у паветры", такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.Раней у МЗС адзначалі, што АБСЕ па факце становіцца прыдаткам НАТА і Еўрасаюза.У расійскім знешнепалітычным ведамстве таксама выказвалі сумненні адносна мэтазгоднасці інвестыцый для ажыўлення Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.Акрамя таго, міністр замежных спраў Расіі задаваўся пытаннем, ці здольна АБСЕ адаптавацца да сучасных рэалій і зноў стаць той аб’ектыўнай пляцоўкай, на якой абмяркоўваліся і вырашаліся актуальныя праблемы еўрапейскай бяспекі?Восенню мінулага года Лаўроў адзначаў, што АБСЕ яшчэ можна паспрабаваць выратаваць як пляцоўку для дыялогу, аднак шансы невялікія.Дэградацыя АБСЕРаней кіраўнік расійскага МЗС заявіў, што АБСЕ дэградзіруе, усё далей адыходзячы ад уласных прынцыпаў.У беларускім замежнапалітычным ведамстве таксама заяўлялі, што ў АБСЕ адбываюцца глыбокія крызісныя з’явы, якія могуць прывесці да краху арганізацыі.Як паведаміў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік, меркаванні Мінска і Масквы тут адзіныя: арганізацыя знаходзіцца ў крызісе, які пачаўся даўно.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240131/andreychanka-belarus-pavnna-zakhavats-svae-paztsy--abse-1083247553.html
еўропа
еўрасаюз
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/14/1082202441_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_5840ffb187a6caeb0355c648e44e04c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абсе, сяргей лаўроў, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, еўропа, еўрасаюз, расія, у свеце
абсе, сяргей лаўроў, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, еўропа, еўрасаюз, расія, у свеце
Лаўроў: выхад Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўваўся, але пытанне вісіць у паветры
Раней расійскі бок ужо задаваўся пытаннем мэтазгоднасці інвестыцый у Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Пытанне аб выхадзе Расіі з АБСЕ пакуль што не абмяркоўвалася, але "вісіць у паветры", такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
"Наконт выхаду з АБСЕ – гэта пытанне пакуль што не абмяркоўвалася, але яно вісіць у паветры. Ці пойдуць услед за намі нашы саюзнікі? Гэта іншае пытанне. Тут іх пазіцыю трэба ўлічваць у поўнай меры", - сказаў міністр, выступаючы ў Дзярждуме.
Раней у МЗС адзначалі, што АБСЕ па факце становіцца прыдаткам НАТА і Еўрасаюза.
У расійскім знешнепалітычным ведамстве таксама выказвалі сумненні адносна мэтазгоднасці інвестыцый для ажыўлення Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Акрамя таго, міністр замежных спраў Расіі задаваўся пытаннем, ці здольна АБСЕ адаптавацца да сучасных рэалій і зноў стаць той аб’ектыўнай пляцоўкай, на якой абмяркоўваліся і вырашаліся актуальныя праблемы еўрапейскай бяспекі?
Восенню мінулага года Лаўроў адзначаў, што АБСЕ яшчэ можна паспрабаваць выратаваць як пляцоўку для дыялогу, аднак шансы невялікія.
Раней кіраўнік расійскага МЗС заявіў, што АБСЕ дэградзіруе, усё далей адыходзячы ад уласных прынцыпаў.
У беларускім замежнапалітычным ведамстве таксама заяўлялі, што ў АБСЕ адбываюцца глыбокія крызісныя з’явы, якія могуць прывесці да краху арганізацыі.
Як паведаміў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік, меркаванні Мінска і Масквы тут адзіныя: арганізацыя знаходзіцца ў крызісе, які пачаўся даўно.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"