https://bel.sputnik.by/20240214/slutskya-payasy--namtk-pakazal--vyalkm-teatry-belarus-1083635008.html
Слуцкія паясы і наміткі паказалі ў Вялікім тэатры Беларусі
Слуцкія паясы і наміткі паказалі ў Вялікім тэатры Беларусі
Sputnik Беларусь
Выстава народных строяў прайшла ў фае Вялікага тэатра оперы і балета перад паказам нацыянальнай оперы "Сівая легенда". 14.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-14T13:02+0300
2024-02-14T13:02+0300
2024-02-14T13:02+0300
відэа
відэа
цiкавосткi
слуцкія паясы
наміткі
народны строй
вялікі тэатр беларусi
майстар-клас
культура
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0e/1083632778_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_3fb80b5f2575120d8510e31762698a0b.jpg
Рарытэты, якія з’яўляюцца брэндам беларускай народнай культуры, прапанаваў Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі. Публіка, якая прыйшла паслухаць оперу "Сівая легенда", змагла не толькі ўбачыць беларускія народныя строі, але і навучыцца завязваць слуцкія паясы і наміткі, як гэта рабілі ў канцы XVII стагоддзя.Майстар-клас па завязванні старажытнага беларускага жаночага галаўнога ўбору правяла для публікі старшы навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава. Яна расказала, што намітка ўяўляе сабой белае палатно з вышыўкай, якое правязвалася пэўным спосабам.У сваю чаргу вядомы беларускі мастацтвазнаўца Барыс Лазука правёў майстар-клас па завязванні слуцкага пояса. Паводле яго слоў, слуцкі пояс – гэта атрыбут мужчынскага строю, і ткалі яго таксама толькі мужчыны.Ён таксама паведаміў, што ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі захоўваецца больш за 100 поўных камплектаў беларускіх народных строяў – гэта адна з самых вялікіх калекцый народных строяў у свеце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/0e/1083632778_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_e5df293c968c50127b31a03c0d856d72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, цiкавосткi, слуцкія паясы, наміткі, народны строй, вялікі тэатр беларусi, майстар-клас, культура, грамадства, спадчына, продкі, у беларусі, беларусь, адзенне, видео, нан беларусі
відэа, цiкавосткi, слуцкія паясы, наміткі, народны строй, вялікі тэатр беларусi, майстар-клас, культура, грамадства, спадчына, продкі, у беларусі, беларусь, адзенне, видео, нан беларусі
Слуцкія паясы і наміткі паказалі ў Вялікім тэатры Беларусі
Выстава народных строяў прайшла ў фае Вялікага тэатра оперы і балета перад паказам нацыянальнай оперы "Сівая легенда".
Рарытэты, якія з’яўляюцца брэндам беларускай народнай культуры, прапанаваў Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі. Публіка, якая прыйшла паслухаць оперу "Сівая легенда", змагла не толькі ўбачыць беларускія народныя строі, але і навучыцца завязваць слуцкія паясы і наміткі, як гэта рабілі ў канцы XVII стагоддзя.
Майстар-клас па завязванні старажытнага беларускага жаночага галаўнога ўбору правяла для публікі старшы навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава. Яна расказала, што намітка ўяўляе сабой белае палатно з вышыўкай, якое правязвалася пэўным спосабам.
"У намітцы любая жанчына – каралева", - падкрэсліла вучоны.
У сваю чаргу вядомы беларускі мастацтвазнаўца Барыс Лазука правёў майстар-клас па завязванні слуцкага пояса. Паводле яго слоў, слуцкі пояс – гэта атрыбут мужчынскага строю, і ткалі яго таксама толькі мужчыны.
Ён таксама паведаміў, што ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі захоўваецца больш за 100 поўных камплектаў беларускіх народных строяў – гэта адна з самых вялікіх калекцый народных строяў у свеце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"