https://bel.sputnik.by/20240215/Yak-snnya-dzen-15-lyutaga-1039584409.html
Які сёння дзень: 15 лютага 2024 года
Які сёння дзень: 15 лютага 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца сорак шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 320 дзён. 15.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-15T05:53+0300
2024-02-15T05:53+0300
2024-02-15T05:53+0300
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты
народны каляндар
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103469/89/1034698958_0:52:2001:1177_1920x0_80_0_0_be98feb7d0f03621fbbda7959743029f.jpg
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 15 лютагаХто нарадзіўся 15 лютагаТаксама сёння нарадзіўся італьянскі астраном і фізік Галілеа Галілей.15 лютага ў народным календарыСёння Праваслаўная царква адзначае адзін з двунадзесятых свят – Стрэчанне Гасподняе. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, як на 40-ы дзень пасля нараджэння Збавіцеля Марыя і Іосіф прыйшлі з ім у Іерусалімскі храм. Стрэчаннем гэта свята называюць таму, што тады Ісус упершыню сустрэўся са сваім народам.У народзе гэты дзень лічылі пераходам да вясны. Казалі: "На Стрэчанне зіма з вясной сустрэліся". У хатах пяклі печыва ў выглядзе птушак, якія сімвалізавалі адступленне халадоў, і клікалі сонейка.У гэты дзень у царкве свяцілі свечкі, якія называлі грамніцамі. Людзі верылі, што калі запаліць такую свечку падчас навальніцы, Маці Божая выратуе ад маланкі.Па надвор'і на Стрэчанне даведваліся, якая будзе вясна. Адліга прадвяшчала ранні яе надыход.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103469/89/1034698958_180:0:1819:1229_1920x0_80_0_0_0cca4f3073ce5e7825bc7d357e55ef39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 15 лютага 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца сорак шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 320 дзён.
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 15 лютага
У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў.
У 1916 годзе ў Вільні пачалося выданне газеты "Гоман".
У 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана.
1904 год: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка.
1912 год: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік.
1932 год: Мікалай Якавенка, беларускі скульптар.
1959 год: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург.
Таксама сёння нарадзіўся італьянскі астраном і фізік Галілеа Галілей.
15 лютага ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква адзначае адзін з двунадзесятых свят – Стрэчанне Гасподняе. Свята ўстаноўлена ў гонар таго, як на 40-ы дзень пасля нараджэння Збавіцеля Марыя і Іосіф прыйшлі з ім у Іерусалімскі храм. Стрэчаннем гэта свята называюць таму, што тады Ісус упершыню сустрэўся са сваім народам.
У народзе гэты дзень лічылі пераходам да вясны. Казалі: "На Стрэчанне зіма з вясной сустрэліся". У хатах пяклі печыва ў выглядзе птушак, якія сімвалізавалі адступленне халадоў, і клікалі сонейка.
У гэты дзень у царкве свяцілі свечкі, якія называлі грамніцамі. Людзі верылі, што калі запаліць такую свечку падчас навальніцы, Маці Божая выратуе ад маланкі.
Па надвор'і на Стрэчанне даведваліся, якая будзе вясна. Адліга прадвяшчала ранні яе надыход.