https://bel.sputnik.by/20240215/azaranka-vyyshla--chvertsfnal-turnru-pa-tense--dose-1083656377.html
Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру па тэнісе ў Досе
Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру па тэнісе ў Досе
Sputnik Беларусь
За выхад у паўфінал беларуска будзе змагацца з дзеючай чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў і першай ракеткай свету. 15.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-15T10:08+0300
2024-02-15T10:08+0300
2024-02-15T10:08+0300
спорт
доха
вікторыя азаранка
тэніс
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/02/1082524042_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_7f7e08131425e9e8259ff102ee6512ca.jpg
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Беларуская спартсменка Вікторыя Азаранка (31-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000, які праходзіць у Досе, паведамляе Sputnik.У 1/8 фіналу тэнісістка з Беларусі аказалася мацнейшай за прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку. Беларуска выйграла ў гэтым паядынку з лікам 6:0, 6:3.Наступнай саперніцай Азаранкі будзе першая ракетка свету польская тэнісістка Іга Швентэк. Спартсменкі будуць змагацца паміж сабой за выхад у паўфінал.На старце гэтых спаборніцтваў беларуска адолела польку Магдалену Фрэш (52 WTA). А за выхад 1/8 фіналу ёй супрацьстаяла спартсменка з Кітая Сіньюй Ван (41 WTA). Першы сэт выдаўся няпростым, але Азаранка здолела пераламаць ход супрацьстаяння на сваю карысць і завяршыць сустрэчу перамогай – 7:6, 6:2.Раней з гэтых спаборніцтваў знялася першая ракетка Беларусі і другі нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка. Прычына, па якой спартсменка адмовілася ад удзелу ў прэстыжных спаборніцтвах, пакуль што невядомая.Тэнісны турнір у Досе з прызавым фондам больш за 3,2 млн долараў завершыцца ў суботу. Яго дзеючай чэмпіёнкай з’яўляецца полька Іга Швентэк. Сярод беларусак яго выйгравалі Азаранка (у 2012 і 2013 гадах) і Сабаленка ў 2020-м.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240212/yashche-adna-belaruska-zavayavala-ltsenzyu-na-almpyadu--paryzh-1083564599.html
доха
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/02/1082524042_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_8ff5c0f3928a162eb696bca15402e287.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, доха, вікторыя азаранка, тэніс, навіны , у свеце
спорт, доха, вікторыя азаранка, тэніс, навіны , у свеце
Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру па тэнісе ў Досе
За выхад у паўфінал беларуска будзе змагацца з дзеючай чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў і першай ракеткай свету.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Беларуская спартсменка Вікторыя Азаранка (31-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000, які праходзіць у Досе, паведамляе Sputnik.
У 1/8 фіналу тэнісістка з Беларусі аказалася мацнейшай за прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенку. Беларуска выйграла ў гэтым паядынку з лікам 6:0, 6:3.
Наступнай саперніцай Азаранкі будзе першая ракетка свету польская тэнісістка Іга Швентэк. Спартсменкі будуць змагацца паміж сабой за выхад у паўфінал.
На старце гэтых спаборніцтваў беларуска адолела польку Магдалену Фрэш (52 WTA). А за выхад 1/8 фіналу ёй супрацьстаяла спартсменка з Кітая Сіньюй Ван (41 WTA). Першы сэт выдаўся няпростым, але Азаранка здолела пераламаць ход супрацьстаяння на сваю карысць і завяршыць сустрэчу перамогай – 7:6, 6:2.
Раней з гэтых спаборніцтваў знялася першая ракетка Беларусі і другі нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка. Прычына, па якой спартсменка адмовілася ад удзелу ў прэстыжных спаборніцтвах, пакуль што невядомая.
Тэнісны турнір у Досе з прызавым фондам больш за 3,2 млн долараў завершыцца ў суботу. Яго дзеючай чэмпіёнкай з’яўляецца полька Іга Швентэк. Сярод беларусак яго выйгравалі Азаранка (у 2012 і 2013 гадах) і Сабаленка ў 2020-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"