ЕЭК: у краінах ЕАЭС найбольш запатрабаваны 16 медыцынскіх спецыяльнасцей

© SputnikУ бальніцы
У бальніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2024
Падпісацца
Спісак неабходных спецыялістаў на прасторы саюза папаўняецца, туды ўносяць спецыяльнасці, неабходныя ў трох і больш краінах.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Больш за ўсё ў краінах ЕАЭС запатрабаваны ўрачы агульнай практыкі, паведаміла дырэктар Дэпартамента працоўнай міграцыі і сацабароны Еўразійскай эканамічнай камісіі Алтынай Амурбекава падчас відэамоста ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.
Яна адзначыла, што адна з мэт еўразійскай інтэграцыі – фарміраванне адзінага рынку працы.
"У рамках гэтай работы камісія сумесна з бакамі працуе над новымі напрамкамі супрацоўніцтва. Сфера прафесійнай адукацыі і аховы здароўя – перспектыўныя напрамкі", - сказала Амурбекава.
Паводле яе слоў, камісія штогод складае спісак найбольш запатрабаваных прафесій, у тым ліку ў сферы аховы здароўя. Гэты пералік кожны год актуалізуецца.
"На сённяшні дзень каля 16 спецыяльнасцей лічацца запатрабаванымі. Мы туды ўносім спецыяльнасці, якія запатрабаваны ў трох і больш краінах. Ва ўсіх краінах на першым месцы – гэта ўрачы агульнай практыкі, так званыя сямейныя ўрачы, урачы хуткай дапамогі, кардыёлагі, інфекцыяністы, эпідэміёлагі", - дадала дырэктар Дэпартамента працоўнай міграцыі і сацабароны.
Таксама ў дзяржавах Саюза патрэбны фельчары, лабаранты і медыцынскія сёстры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2023
Беларуская вакцына ад COVID-19 прайшла клінічныя выпрабаванні
Стужка навiн
0