Мінздароўя ўстанавіла суму расходаў на пацыента пры рэалізацыі сацзаказу

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкФельчар перад візітам да пацыента, які знаходзіцца дома
Фельчар перад візітам да пацыента, які знаходзіцца дома - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2024
Падпісацца
Макісмум расходаў вызначаны на месяц на аднаго пацыента пры аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі па месцы яго жыхарства або месцы знаходжання.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя вызначыла нормы расходаў на аднаго пацыента пры рэалізацыі дзяржаўнага сацзаказу, гэта прадугледжана ведамаснай пастановай №27 ад 2 лютага, якая ў чацвер афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтым дакументам вызначаны максімум расходаў на месяц на аднаго пацыента пры аказанні яму "медыка-сацыяльнай дапамогі па-за арганізацыяй аховы здароўя", гэта значыць па месцы жыхарства або месцы знаходжання пацыента. Гэтыя гранічныя сумы ўстаноўлены на бягучы год.
Так, для пацыентаў, у якіх рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці да самаабслугоўвання, самастойнага перамяшчэння і арыентацыі, "столь" расходаў устаноўлена ў памеры 562 беларускія рублі ў месяц.
На тых, у каго зніжаны тры і больш катэгорыі жыццядзейнасці (здольнасць да самаабслугоўвання, самастойнага перамяшчэння, зносін, арыентацыі, кантраляваць свае паводзіны) у месяц на аказанне меддапамогі могуць траціць не больш за 338 беларускіх рублёў.
Лімітавая сума для пацыентаў з псіхічнымі расстройствамі і расстройствамі паводзін, з-за якіх у іх "выяўленае або рэзка выяўленае абмежаванне здольнасці кантраляваць свае паводзіны" ўстаноўлена ў памеры 459 рублёў.
Гэтае рашэнне Мінздароўя ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пацыент на прыёме ў стаматолага - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2024
Экспарт стаматалагічных паслуг Беларусі вырас больш як у два разы
Стужка навiн
0