https://bel.sputnik.by/20240215/sts-prykmety-dushennya-prakuror-raspav-padrabyaznasts-zaboystva-dzyatsey-u-orshy-1083674662.html
Ёсць прыкметы ўдушэння: пракурор распавёў падрабязнасці забойства дзяцей у Оршы
Ёсць прыкметы ўдушэння: пракурор распавёў падрабязнасці забойства дзяцей у Оршы
Sputnik Беларусь
У ведамстве паведамілі, што ў адносінах да сям’і, дзе выхоўваліся дзеці, раней тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні. 15.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-15T16:04+0300
2024-02-15T16:04+0300
2024-02-15T16:04+0300
генеральная пракуратура беларусі
крымінальная справа
дзеці
забойства
масавае забойства
здарэнні
злачынства
расследаванне злачынстваў
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_a98d096bc40b452cd0e0e96d77a58fdb.jpg
МІНСК, 15 лют – Sputnik. У чацвярых знойдзеных мёртвымі дзяцей у Оршы ёсць прыкметы ўдушэння, па падазрэнні ў забойстве непаўналетніх затрымана іх 36-гадовая маці, паведаміў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Валерый Таўкачоў.Следча-аператыўная група, якая выбыла на месца, знайшла целы чатырох дзяцей."Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрымана 36-гадовая маці гэтых дзяцей, якая знаходзіцца ў сацыяльным водпуску", - паведаміў пракурор.Устаноўлена, што дзеці выхоўваліся ў няпоўнай шматдзетнай сям’і, у іх былі розныя бацькі.Па словах Талкачова, у доме сістэматычна адсутнічала ежа, бацькі дзяцей вялі сацыяльна небяспечны лад жыцця і з імі не пражывалі, адзін з мужчын быў раней адпраўлены ў ЛПП.Раней па факце здарэння была ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства дзвюх і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малалетніх) КК Беларусі. На месцы здарэння працавала следчая група цэнтральнага апарату СК, а таксама эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240109/vyarkhony-sud-paknu-u-sle-smyarotny-prysud-za-zaboystva-3-gadovaga-dztsyats-1082673593.html
орша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/18/1047209426_212:0:1200:741_1920x0_80_0_0_9525238e7000a14bf2ed3276e72bfbcf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генеральная пракуратура беларусі, крымінальная справа, дзеці, забойства, масавае забойства, здарэнні, злачынства, расследаванне злачынстваў, грамадства, бяспека, орша, у беларусі, беларусь, навіны
генеральная пракуратура беларусі, крымінальная справа, дзеці, забойства, масавае забойства, здарэнні, злачынства, расследаванне злачынстваў, грамадства, бяспека, орша, у беларусі, беларусь, навіны
Ёсць прыкметы ўдушэння: пракурор распавёў падрабязнасці забойства дзяцей у Оршы
У ведамстве паведамілі, што ў адносінах да сям’і, дзе выхоўваліся дзеці, раней тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. У чацвярых знойдзеных мёртвымі дзяцей у Оршы ёсць прыкметы ўдушэння, па падазрэнні ў забойстве непаўналетніх затрымана іх 36-гадовая маці, паведаміў начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Валерый Таўкачоў.
"Вечарам 14 лютага ва УУС Аршанскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў адной з кватэр знаходзяцца трупы малалетніх", - сказаў Таўкачоў.
Следча-аператыўная група, якая выбыла на месца, знайшла целы чатырох дзяцей.
"Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрымана 36-гадовая маці гэтых дзяцей, якая знаходзіцца ў сацыяльным водпуску", - паведаміў пракурор.
Устаноўлена, што дзеці выхоўваліся ў няпоўнай шматдзетнай сям’і, у іх былі розныя бацькі.
"Раней у адносінах да сям’і тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні. У студзені бягучага года ўсе шасцёра дзяцей былі прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы", - сказаў ён.
Па словах Талкачова, у доме сістэматычна адсутнічала ежа, бацькі дзяцей вялі сацыяльна небяспечны лад жыцця і з імі не пражывалі, адзін з мужчын быў раней адпраўлены ў ЛПП.
"Генпракуратура прыняла справу да сваёй вытворчасці. Акрамя абставін злачынства будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка дзеянням усіх кампетэнтных службаў у частцы абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей у гэтай сям’і", - падкрэсліў начальнік упраўлення Генпракуратуры.
Раней па факце здарэння была ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства дзвюх і больш асоб, здзейсненае ў дачыненні да малалетніх) КК Беларусі. На месцы здарэння працавала следчая група цэнтральнага апарату СК, а таксама эксперты Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"