Спрошчаны тэхагляд і пасведчанне кіроўцы на 20 гадоў: Лукашэнка падпісаў указ

© Sputnik / Виктор ТолочкоВадзіцельскае пасведчанне
Вадзіцельскае пасведчанне - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2024
Падпісацца
Закон спрашчае і шэраг іншых адміністрацыйных працэдур, у прыватнасці, якія датычацца даведак аб месцы жыхарства і рэгістрацыі дагавора арэнды.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які карэкціруе больш за 200 адміністрацыйных працэдур, паведаміляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Дакументам выключаны адміністрацыйныя працэдуры, якія страцілі сваю актуальнасць, або аб'яднаны з іншымі.
У прыватнасці, тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы падаўжаецца з 10 да 20 гадоў. Тэрмін рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ зменшаны з 10 да 7 працоўных дзён.
Што да тэхагляду, то для яго выдачы не трэба будзе прад’яўляць вадзіцельскае пасведчанне і страхоўку. І тэрмін дзеяння тэхагляду для аўтамабіляў не старэйшых за тры гады павялічаны з 2 да 3 гадоў.
Закон спрашчае і іншыя адміністрацыйныя працэдуры. У прыватнасці, у адну працэдуру аб’яднаны выдача даведак аб жылым памяшканні, якое займаюць, месцы жыхарства і складзе сям’і.
Таксама пры рэгістрацыі дагавора арэнды жылога памяшкання прыватнага жылфонду не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае пісьмовую згоду іншых уласнікаў.
Палажэнні ўказа набываюць моц праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Маршрутка Віцебск - Ушачы - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2024
Адзіны рэестр таксі і маршрутак пачне працаваць у Беларусі ў жніўні
Стужка навiн
0