https://bel.sputnik.by/20240219/belaruskya-spartsmeny-adpravlsya-na-igry-buduschego--kazan-1083769101.html
Беларускія спартсмены адправіліся на "Игры Будущего" ў Казань
Беларускія спартсмены адправіліся на "Игры Будущего" ў Казань
Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы, у якіх удзельнікі будуць сапернічаць не толькі на спартыўных пляцоўках, але і ў відэагульнях, пройдуць упершыню ў гісторыі. 19.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-19T17:26+0300
2024-02-19T17:26+0300
2024-02-19T17:26+0300
спорт
навіны
игры будущего
лічбавізацыя
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/15/1082946685_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_910396690626bb779c638eaa6f4a3815.jpg
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Шэсць беларускіх спартсменаў прымуць удзел у міжнародным мультыспартыўным форуме "Игры Будущего" ў Казані, паведамляе Sputnik.Беларусь будзе прадстаўлена ў двух відах спорту – фіджытал-баскетболе і фіджытал-адзінаборствы. Фіджытал – гэта інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці.Сутнасць спаборніцтваў у тым, што ўдзельнікі спярша будуць сапернічаць у відэагульнях, а потым на спартыўных пляцоўках.У спаборніцтвах па фіджытал-баскетболе прымуць удзел чацвёра нашых спартсменаў, якія аб’ядналіся ў каманду Exponenta Team. У змешаных адзінаборствах – камп’ютарных і рэальных – будуць змагацца байцы беларускай Акадэміі ММА Антаніна Манько і Аляксандр Кавалёў.Залік будзе весціся па суме набраных балаў у дзвюх дысцыплінах.Першыя спаборніцтвы ў лічбавым і натуральным фарматах прайшлі на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе – Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя панкратыёна і баявых мастацтваў правялі тры турніры па фіджытал-адзінаборствах."Игры Будущего" пройдуць у Казані з 21 лютага па 3 сакавіка 2024 года. Удзельнікі будуць змагацца ў 21 дысцыпліне, яны будуць падзелены на пяць катэгорый: спорт, тактыка, стратэгія, тэхналогіі і хуткасць. Турнір збярэ больш за дзве тысячы спартсменаў са 107 краін. Чакаецца, што спаборніцтвы наведаюць лідары шэрага краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240213/iihf-pratsyagnula-adkhlenne-zbornay-belarus-pa-khake-na-sezon-202425-1083591633.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/15/1082946685_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_7fd21a79dfc5329314e8c49fe6d7a25a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, навіны , игры будущего, лічбавізацыя, расія, беларусь
спорт, навіны , игры будущего, лічбавізацыя, расія, беларусь
Беларускія спартсмены адправіліся на "Игры Будущего" ў Казань
Спаборніцтвы, у якіх удзельнікі будуць сапернічаць не толькі на спартыўных пляцоўках, але і ў відэагульнях, пройдуць упершыню ў гісторыі.
МІНСК, 19 лют – Sputnik. Шэсць беларускіх спартсменаў прымуць удзел у міжнародным мультыспартыўным форуме "Игры Будущего" ў Казані, паведамляе Sputnik.
Беларусь будзе прадстаўлена ў двух відах спорту – фіджытал-баскетболе і фіджытал-адзінаборствы. Фіджытал – гэта інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці.
Сутнасць спаборніцтваў у тым, што ўдзельнікі спярша будуць сапернічаць у відэагульнях, а потым на спартыўных пляцоўках.
У спаборніцтвах па фіджытал-баскетболе прымуць удзел чацвёра нашых спартсменаў, якія аб’ядналіся ў каманду Exponenta Team. У змешаных адзінаборствах – камп’ютарных і рэальных – будуць змагацца байцы беларускай Акадэміі ММА Антаніна Манько і Аляксандр Кавалёў.
"Такая канцэпцыя мультыспартыўных спаборніцтваў была распрацавана, каб адпавядаць духу часу – спартсмен павінен быць развіты і ў камп’ютарных, і ў фізічных дысцыплінах", - расказаў Sputnik выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі панкратыёна і баявых мастацтваў Андрэй Макаранка.
Залік будзе весціся па суме набраных балаў у дзвюх дысцыплінах.
Першыя спаборніцтвы ў лічбавым і натуральным фарматах прайшлі на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе – Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя панкратыёна і баявых мастацтваў правялі тры турніры па фіджытал-адзінаборствах.
"Игры Будущего" пройдуць у Казані з 21 лютага па 3 сакавіка 2024 года. Удзельнікі будуць змагацца ў 21 дысцыпліне, яны будуць падзелены на пяць катэгорый: спорт, тактыка, стратэгія, тэхналогіі і хуткасць. Турнір збярэ больш за дзве тысячы спартсменаў са 107 краін. Чакаецца, што спаборніцтвы наведаюць лідары шэрага краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"