Пуцін звернецца з пасланнем да Федэральнага сходу 29 лютага

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкШтогадовае пасланне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Федэральнаму Сходу
Штогадовае пасланне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Федэральнаму Сходу - Sputnik Беларусь, 1920, 20.02.2024
Падпісацца
Раней Крэмль анансаваў правядзенне гэтага мерапрыемства, аднак дакладная дата не называлася.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у чацвер 29 лютага звернецца са штогадовым пасланнем да Федэральнага сходу РФ, паведаміла прэс-служба Крамля.
"Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін 29 лютага 2024 года звернецца да Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі са штогадовым пасланнем", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў анансаваў зварот, адзначыўшы, што Крэмль пра яго дату праінфармуе своечасова. Акрамя таго, ён паведаміў, што падрыхтоўка да звароту ўжо ідзе.

Штогадовая практыка зваротаў Пуціна

Упершыню Пуцін звярнуўся да Федэральнага сходу 8 ліпеня 2000 года.
У 2022 годзе паслання не было. Як растлумачыў расійскі лідар, сітуацыя, якая імкліва развіваецца, выклікала складанасці з фіксацыяй вынікаў у канкрэтны момант часу і вызначэннем планаў на бліжэйшую перспектыву.
Ён адзначыў, што ў сваіх выступленнях раней закранаў ключавыя моманты і ў пасланні не хацелася б паўтарацца – трэба прааналізаваць падзеі, каб усё было грунтоўна і фундаментальна.
Традыцыйна пасланне Пуціна прыцягвае вялікую ўвагу як у Расіі, так і за мяжой, бо расійскі лідар лічыцца адным з самых уплывовых сусветных палітыкаў. Яго заявы публікуюць на дзесятках моў свету – ад краін блізкага замежжа да дзяржаў Паўднёвай Амерыкі і Акіяніі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мядзведзеў: Пуцін падрабязна расказаў Захаду, чаму Украіны не было і не будзе
Стужка навiн
0