https://bel.sputnik.by/20240220/rasya-prapanue-znzts-byasposhlnny-lmt-na-pasylk-da-200-era-1083801410.html
Расія прапануе знізіць бяспошлінны ліміт на пасылкі да 200 еўра
Расія прапануе знізіць бяспошлінны ліміт на пасылкі да 200 еўра
Sputnik Беларусь
Раней краіны ЕАЭС неаднаразова працягвалі рашэнне аб тым, што максімальны кошт тавару ў міжнароднай пасылцы для фізічнай асобы можа быць не вышэй за тысячу... 20.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-20T15:58+0300
2024-02-20T15:58+0300
2024-02-20T15:59+0300
еаэс
пошліна
пасылка
грамадства
эканоміка
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101623/46/1016234668_0:160:3076:1890_1920x0_80_0_0_c60e6acf9d3e1960a8b6693b265434df.jpg
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Міністэрства фінансаў Расіі лічыць, што ў ЕАЭС не трэба захоўваць бяспошлінны парог кошту тавараў у міжнародных пасылках на ўзроўні тысячы еўра.Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на газету "Ведомости", такую пазіцыю ведамства выказала ў пісьмах буйным маркетплэйсам, сярод якіх Ozon.Як заявілі карэспандэнту Sputnik Беларусь у прэс-службе Ozon, падтрыманне бяспошліннага парога на ўзроўні тысячы еўра за апошнія некалькі гадоў дапамагло забяспечыць попыт сярод пакупнікоў з невысокім узроўнем даходу.Маецца на ўвазе продаж недарагіх і запатрабаваных тавараў з-за мяжы, у тым ліку электронікі, інструментаў ці аўтатавараў.Раней Еўразійская эканамічная камісія некалькі разоў прадаўжала рашэнне аб бяспошлінным парозе ў тысячу еўра для ўсіх краін ЕАЭС. Дата заканчэння чарговага прадаўжэння – 1 красавіка 2024 года.Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, з 1 красавіка бяспошлінны парог будзе роўны 200 еўра. Абмежаванне па вазе пасылак застанецца ранейшым – да 31 кілаграма (брута).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230326/bezhantsy-z-ukrany--belarus-zmoguts-atrymlvats-matdapamogu-praz-poshtu-1073562915.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101623/46/1016234668_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_40dce87ef4360efd42b3fb904894abd5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, пошліна, пасылка, грамадства, эканоміка, у свеце, расія
еаэс, пошліна, пасылка, грамадства, эканоміка, у свеце, расія
Расія прапануе знізіць бяспошлінны ліміт на пасылкі да 200 еўра
15:58 20.02.2024 (абноўлена: 15:59 20.02.2024) Раней краіны ЕАЭС неаднаразова працягвалі рашэнне аб тым, што максімальны кошт тавару ў міжнароднай пасылцы для фізічнай асобы можа быць не вышэй за тысячу еўра.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Міністэрства фінансаў Расіі лічыць, што ў ЕАЭС не трэба захоўваць бяспошлінны парог кошту тавараў у міжнародных пасылках на ўзроўні тысячы еўра.
Як паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на газету "Ведомости", такую пазіцыю ведамства выказала ў пісьмах буйным маркетплэйсам, сярод якіх Ozon.
Як заявілі карэспандэнту Sputnik Беларусь у прэс-службе Ozon, падтрыманне бяспошліннага парога на ўзроўні тысячы еўра за апошнія некалькі гадоў дапамагло забяспечыць попыт сярод пакупнікоў з невысокім узроўнем даходу.
Маецца на ўвазе продаж недарагіх і запатрабаваных тавараў з-за мяжы, у тым ліку электронікі, інструментаў ці аўтатавараў.
"Многія людзі могуць адмовіцца ад пакупкі, калі з улікам пошліны кошт патрэбнага тавару апынецца вышэй, чым яны могуць сабе дазволіць. Таму мы разлічваем на ўзважанае рашэнне рэгулятараў у гэтым пытанні", - заявілі ў Ozon.
Раней Еўразійская эканамічная камісія некалькі разоў прадаўжала рашэнне аб бяспошлінным парозе ў тысячу еўра для ўсіх краін ЕАЭС. Дата заканчэння чарговага прадаўжэння – 1 красавіка 2024 года.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, з 1 красавіка бяспошлінны парог будзе роўны 200 еўра. Абмежаванне па вазе пасылак застанецца ранейшым – да 31 кілаграма (брута).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"