https://bel.sputnik.by/20240220/u-belarus-snnya-pachynaetstsa-datermnovae-galasavanne-1083777332.html
У Беларусі сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне
У Беларусі сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне
Sputnik Беларусь
У краіне апоўдні адкрыецца больш за 5,4 тыс выбарчых участкаў, у выбарчых камісіях будуць працаваць больш за 57 тыс чалавек. 20.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-20T09:39+0300
2024-02-20T09:39+0300
2024-02-20T09:39+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
адзіны дзень галасавання
грамадства
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103372/99/1033729996_0:66:3001:1754_1920x0_80_0_0_75fe86730c9fdc00a64b9481a0b5b6cd.jpg
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у парламент і ў мясцовыя саветы пачынаецца сёння ў Беларусі.У гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання – сумешчаны дзве электаральныя кампаніі: выбары дэпутатаў у парламент і выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы.У першы дзень датэрміновага галасавання ў Беларусі адкрыецца 5 411 выбарчых участкаў, у камісіях будзе працаваць больш за 57 тыс чалавек, асноўная маса з якіх – прадстаўнікі палітпартый і грамадскіх аб’яднанняў.У Цэнтрвыбаркаме нагадалі, што на 110 дэпутацкіх месцаў у Авальнай зале прэтэндуюць 265 кандыдатаў, самаму маладому з якіх 23 гады, а самаму даросламу – 66 гадоў.Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, яны прэтэндуюць на больш як 12 тыс месцаў. Згодна з выбарчым кодэксам, з пачаткам датэрміновага галасавання не забараняецца агітацыя кандыдатаў, яна можа працягвацца па 24 лютага ўключна. У асноўны дзень галасавання агітаваць забаронена.У Беларусі няма так званага "дня цішыні", які бывае ў некаторых краінах за дзень да асноўнага дня галасавання.У рэспубліцы працуюць доўгатэрміновыя міжнародныя і ўнутраныя назіральнікі, плануецца, што ў Місію назіральнікаў ад СНД увойдуць больш як 180 чалавек. Кароткатэрміновыя назіральнікі ад СНД, ШАС, ПА СНД, а таксама ад Цэнтрвыбаркамаў розных краін прыбудуць за 1-2 дні да асноўнага дня галасавання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240219/mltsyya-perakhodzts-na-zmotsneny-rezhym-sluzhby-na-vybarchykh-uchastkakh-1083746975.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103372/99/1033729996_131:0:2792:1996_1920x0_80_0_0_b2b52c02c4f086020eee1ad2e1ac1b5a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, адзіны дзень галасавання, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, адзіны дзень галасавання, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
У Беларусі сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне
У краіне апоўдні адкрыецца больш за 5,4 тыс выбарчых участкаў, у выбарчых камісіях будуць працаваць больш за 57 тыс чалавек.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у парламент і ў мясцовыя саветы пачынаецца сёння ў Беларусі.
У гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання – сумешчаны дзве электаральныя кампаніі: выбары дэпутатаў у парламент і выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы.
"Выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання будуць працаваць з 12:00 да 19:00", - паведамілі ў ЦВК.
У першы дзень датэрміновага галасавання ў Беларусі адкрыецца 5 411 выбарчых участкаў, у камісіях будзе працаваць больш за 57 тыс чалавек, асноўная маса з якіх – прадстаўнікі палітпартый і грамадскіх аб’яднанняў.
У Цэнтрвыбаркаме нагадалі, што на 110 дэпутацкіх месцаў у Авальнай зале прэтэндуюць 265 кандыдатаў, самаму маладому з якіх 23 гады, а самаму даросламу – 66 гадоў.
Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, яны прэтэндуюць на больш як 12 тыс месцаў. Згодна з выбарчым кодэксам, з пачаткам датэрміновага галасавання не забараняецца агітацыя кандыдатаў, яна можа працягвацца па 24 лютага ўключна. У асноўны дзень галасавання агітаваць забаронена.
У Беларусі няма так званага "дня цішыні", які бывае ў некаторых краінах за дзень да асноўнага дня галасавання.
У рэспубліцы працуюць доўгатэрміновыя міжнародныя і ўнутраныя назіральнікі, плануецца, што ў Місію назіральнікаў ад СНД увойдуць больш як 180 чалавек. Кароткатэрміновыя назіральнікі ад СНД, ШАС, ПА СНД, а таксама ад Цэнтрвыбаркамаў розных краін прыбудуць за 1-2 дні да асноўнага дня галасавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"