Які сёння дзень: 21 лютага 2024 года

© Sputnik / Анна НефедоваЯкі сёння дзень: 21 лютага 2024 года
Які сёння дзень: 21 лютага 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 314 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 лютага

У 1918 годзе Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з'езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск. СНК РСФСР прыняў дэкрэт-заяву "Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!"

Хто нарадзіўся 21 лютага

1952 год: Мікалай Паграноўскі, беларускі мастацтвазнавец.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Карл Чэрні і брытанскі акцёр Алан Рыкман.

21 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць аднаго з 12 малых прарокаў – Захарыя. Яму маліліся, каб жніво было добрым – у народнай свядомасці гэта звязана з тым, што прарок Захарыя ў сне ўбачыў скрутак, які па форме нагадваў серп.
У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, толькі гандлярам і рамеснікам ён абяцаў прыбытак. З Захарыя рыба ў рэках і азёрах пераставала кляваць.
Калі ў гэты дзень марозна, хутка прыйдзе вясна і пацяплее. Тое ж самае прадвяшчаюць гусі, якія мыюцца ў снезе.
Стужка навiн
0