https://bel.sputnik.by/20240221/blzhey-da-rekordu-avechkn-vyznachysya-dublem-u-matchy-nkhl-suprats-nyu-dzhers-1083815223.html
Бліжэй да рэкорду: Авечкін вызначыўся дублем у матчы НХЛ супраць "Нью-Джэрсі"
Бліжэй да рэкорду: Авечкін вызначыўся дублем у матчы НХЛ супраць "Нью-Джэрсі"
Sputnik Беларусь
Авечкін упершыню ў гэтым сезоне НХЛ змог аформіць дубль у паядынку без галоў, забітых у пустыя вароты. 21.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-21T09:47+0300
2024-02-21T09:47+0300
2024-02-21T09:47+0300
спорт
аляксандр авечкін
нхл
хакей
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0b/1081905719_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_06e93b17d6dd4eabb2bc3b05d6da2987.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. У Вашынгтоне завяршыўся чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім "Вашынгтон Кэпіталз" аказаўся мацнейшым за іншую амерыканскую каманду "Нью-Джэрсі Дэвілз", паведамляе Sputnik.Расійскі капітан "сталічных" Аляксандр Авечкін адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем і дзейснай перадачай. Выніковы лік матча – 6:2.Такім чынам, гэты паядынак стаў для 38-гадовага Авечкіна першым у гэтым сезоне НХЛ, у якім яму ўдалося аформіць дубль без галоў у пустыя вароты.Да гэтага суперфорвард з Расіі вызначыўся дублем за адзін матч 12 лістапада 2023-га, калі двойчы забросіў у вароты "Нью-Йорк Айлендэрс" (4:1). Аднак у той гульні другую шайбу Авечкін закінуў пры змене варатара на шостага палявога гульца.Усяго на рахунку расійскага нападаючага ў бягучым рэгулярным чэмпіянаце 41 (16+25) ачко пасля 51 праведзенага матча."Вашынгтон" атрымаў другую перамогу запар, набраў 58 ачкоў і займае 11 месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі.У паядынку супраць "Нью-Джэрсі Дэвілз" вызначыўся і беларускі гулец Аляксей Протас, галявая перадача якога дапамагла "Вашынгтону" перайграць сапернікаў. Такім чынам, беларус працягвае набіраць ачкі, у актыве нападаючага з Беларусі ўжо 22 (4+18) ачкі.Бліжэй да рэкордуАдзначыўшыся двума закінутымі шайбамі ў матчы супраць "Нью-Джэрсі", Авечкін скараціў адставанне ад канадца Уэйна Грэцкі ў спіску лепшых снайпераў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ за ўсю гісторыю да 56 галоў.Агульная колькасць галоў расіяніна цяпер складае 838, рэкорд Грэцкі – 894 галы ў 1 487 матчах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240213/iihf-pratsyagnula-adkhlenne-zbornay-belarus-pa-khake-na-sezon-202425-1083591633.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/0b/1081905719_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_7ea9887faf366e1791f92ec2e2ed95e7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, аляксандр авечкін, нхл, хакей, у свеце, навіны
спорт, аляксандр авечкін, нхл, хакей, у свеце, навіны
Бліжэй да рэкорду: Авечкін вызначыўся дублем у матчы НХЛ супраць "Нью-Джэрсі"
Авечкін упершыню ў гэтым сезоне НХЛ змог аформіць дубль у паядынку без галоў, забітых у пустыя вароты.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. У Вашынгтоне завяршыўся чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім "Вашынгтон Кэпіталз" аказаўся мацнейшым за іншую амерыканскую каманду "Нью-Джэрсі Дэвілз", паведамляе Sputnik.
Расійскі капітан "сталічных" Аляксандр Авечкін адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем і дзейснай перадачай. Выніковы лік матча – 6:2.
Такім чынам, гэты паядынак стаў для 38-гадовага Авечкіна першым у гэтым сезоне НХЛ, у якім яму ўдалося аформіць дубль без галоў у пустыя вароты.
Да гэтага суперфорвард з Расіі вызначыўся дублем за адзін матч 12 лістапада 2023-га, калі двойчы забросіў у вароты "Нью-Йорк Айлендэрс" (4:1). Аднак у той гульні другую шайбу Авечкін закінуў пры змене варатара на шостага палявога гульца.
Усяго на рахунку расійскага нападаючага ў бягучым рэгулярным чэмпіянаце 41 (16+25) ачко пасля 51 праведзенага матча.
"Вашынгтон" атрымаў другую перамогу запар, набраў 58 ачкоў і займае 11 месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі.
У паядынку супраць "Нью-Джэрсі Дэвілз" вызначыўся і беларускі гулец Аляксей Протас, галявая перадача якога дапамагла "Вашынгтону" перайграць сапернікаў. Такім чынам, беларус працягвае набіраць ачкі, у актыве нападаючага з Беларусі ўжо 22 (4+18) ачкі.
Адзначыўшыся двума закінутымі шайбамі ў матчы супраць "Нью-Джэрсі", Авечкін скараціў адставанне ад канадца Уэйна Грэцкі ў спіску лепшых снайпераў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ за ўсю гісторыю да 56 галоў.
Агульная колькасць галоў расіяніна цяпер складае 838, рэкорд Грэцкі – 894 галы ў 1 487 матчах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"