https://bel.sputnik.by/20240221/ltva-zakryvae-yashche-dva-punkty-propusku-na-myazhy-z-belarussyu-1083828386.html
Літва закрывае яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Літва закрывае яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Такім чынам, з сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы застануцца адкрытымі толькі два пагранпераходы. 21.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-21T16:21+0300
2024-02-21T16:21+0300
2024-02-21T16:21+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
мяжа
беларусь
літва
палітыка
грамадства
бяспека
навіны
пункт пропуску
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103234/51/1032345194_0:0:1100:619_1920x0_80_0_0_4634998f8a4b1063d19802298069f99a.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Урад Літвы прыняў рашэнне закрыць з 1 сакавіка два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, паведамляе LRT.Такім чынам, на мяжы з Беларуссю з пачатку вясны прадоўжаць працу толькі два ПП – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі").Акрамя таго, па рашэнні літоўскага Саўміна будзе абмежавана пасадка і высадка пасажыраў з чыгуначных саставаў на станцыі "Кена".Таксама праз працуючыя ПП не будуць прапускаць пешаходаў і веласіпедыстаў, а колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі, паступова будуць скарачаць.Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ, закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску з’яўляецца своечасовым і неабходным.Нагадаем, што два пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярачус" ("Відзы") спынілі працу ў жніўні 2023 года. У сувязі з гэтым узрасла нагрузка на астатнія. Антылідарам, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па пропуску фур за суткі і на працягу 2023-га стаў ПП "Мядзінінкай".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240202/dpk-sumezhzha-polshchy-balty--ukrany-mltaryzuetstsa-1083324792.html
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103234/51/1032345194_17:0:901:663_1920x0_80_0_0_b2405b2e03ce57d203ef62d60ae077e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, мяжа, беларусь, літва, палітыка, грамадства, бяспека, навіны , пункт пропуску
загарода, мяжа, беларусь, літва, палітыка, грамадства, бяспека, навіны , пункт пропуску
Літва закрывае яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
Такім чынам, з сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы застануцца адкрытымі толькі два пагранпераходы.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Урад Літвы прыняў рашэнне закрыць з 1 сакавіка два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, паведамляе LRT.
"У сераду ўрад прыняў рашэнне закрыць з сакавіка паграничныя пункты "Лаварышкес" і "Райгардас" ("Катлоўка" і "Прывалка" з беларускага боку - Sputnik)", - гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, на мяжы з Беларуссю з пачатку вясны прадоўжаць працу толькі два ПП – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі").
Акрамя таго, па рашэнні літоўскага Саўміна будзе абмежавана пасадка і высадка пасажыраў з чыгуначных саставаў на станцыі "Кена".
Таксама праз працуючыя ПП не будуць прапускаць пешаходаў і веласіпедыстаў, а колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія перавозкі аўтобусамі, паступова будуць скарачаць.
Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ, закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску з’яўляецца своечасовым і неабходным.
"Патрэбны вялікія рэсурсы для кантролю патокаў, прадухілення кантрабанды, забеспячэння міжнародных санкцый і зніжэння рызык бяспекі дарожнага руху", - сказала яна, удакладніўшы, што рашэнне было абумоўлена таксама рызыкамі, звязанымі з нацыянальнай бяспекай.
Нагадаем, што два пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярачус" ("Відзы") спынілі працу ў жніўні 2023 года. У сувязі з гэтым узрасла нагрузка на астатнія. Антылідарам, паводле звестак Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па пропуску фур за суткі і на працягу 2023-га стаў ПП "Мядзінінкай".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"