https://bel.sputnik.by/20240221/mnabarony-zakhad-khocha-zakhopu-lady-belaruskay-vyzvalenchay-armyay-1083825478.html
Мінабароны: Захад хоча захопу ўлады "беларускай вызваленчай арміяй"
Мінабароны: Захад хоча захопу ўлады "беларускай вызваленчай арміяй"
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады канстатуюць, што заходнія дзяржавы не пакідаюць спроб змяніць у рэспубліцы дзейючую ўладу пры дапамозе разнастайнага інструментарыя. 21.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-21T14:15+0300
2024-02-21T14:15+0300
2024-02-21T14:15+0300
бяспека
міністэрства абароны рб
у беларусі
беларусь
навіны
захад
у свеце
гібрыдная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/0f/1082797322_51:0:1183:637_1920x0_80_0_0_1e5b2059b30901c6f927358af85013e8.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Захад праяўляе бесперапынную гібрыдную агрэсію ў дачыненні да Беларусі, заявіў на брыфінгу для ваенных аташэ начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка.Паводле яго слоў, працэсы, якія адбываюцца каля беларускіх меж, павышаюць верагоднасць узнікнення ваеннага канфлікту з мэтай уключэння ў яго нашай рэспублікі.Начальнік дэпартамента адзначыў, што да гэтага падштурхоўваюць мілітарызацыя Еўропы, кантроль амерыканскім бокам палітычных працэсаў у еўрапейскіх краінах праз удзел у Паўночнаатлантычным альянсе.Пры гэтым ён нагадаў, што краіны з блока НАТА прыпынілі супрацоўніцтва з беларускім бокам па ваенна-тэхнічных пытаннях. Не садзейнічае стабільнасці ў рэгіёне і ваенная дапамога заходніх краін для ўкраінскіх ваенных, што перашкаджае мірнаму дыялогу.Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавікамі, на якой паведаміў, што заходнія краіны распрацавалі тры базавыя сцэнарыі змены ўлады ў Беларусі, у тым ліку, і сілавым шляхам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240220/lukashenka-u-polshchy-rykhtuyuts-pravakatsyyu-kab-abvnavatsts-rasyu--belarus-1083795823.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/0f/1082797322_193:0:1042:637_1920x0_80_0_0_4aa05b34bef422fd1bb8e089b902b07a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны , захад, у свеце, гібрыдная вайна
бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны , захад, у свеце, гібрыдная вайна
Мінабароны: Захад хоча захопу ўлады "беларускай вызваленчай арміяй"
Беларускія ўлады канстатуюць, што заходнія дзяржавы не пакідаюць спроб змяніць у рэспубліцы дзейючую ўладу пры дапамозе разнастайнага інструментарыя.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Захад праяўляе бесперапынную гібрыдную агрэсію ў дачыненні да Беларусі, заявіў на брыфінгу для ваенных аташэ начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка.
Паводле яго слоў, працэсы, якія адбываюцца каля беларускіх меж, павышаюць верагоднасць узнікнення ваеннага канфлікту з мэтай уключэння ў яго нашай рэспублікі.
Начальнік дэпартамента адзначыў, што да гэтага падштурхоўваюць мілітарызацыя Еўропы, кантроль амерыканскім бокам палітычных працэсаў у еўрапейскіх краінах праз удзел у Паўночнаатлантычным альянсе.
Пры гэтым ён нагадаў, што краіны з блока НАТА прыпынілі супрацоўніцтва з беларускім бокам па ваенна-тэхнічных пытаннях. Не садзейнічае стабільнасці ў рэгіёне і ваенная дапамога заходніх краін
для ўкраінскіх ваенных, што перашкаджае мірнаму дыялогу.
"Бесперапынная гібрыдная агрэсія Захаду накіравана на дыскрэдытацыю кіраўніцтва Беларусі і стварэнне спрыяльных умоў для рэалізацыі сцэнарыя па сілавой змене дзеючай улады. Пры гэтым галоўны акцэнт захоўваецца на задзейнічанні супраць Беларусі сіл і сродкаў так званай "беларускай вызваленчай арміі", - цытуе Валерыя Равенку выданне "СБ. Беларусь сегодня".
Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавікамі, на якой паведаміў, што заходнія краіны распрацавалі тры базавыя сцэнарыі змены ўлады ў Беларусі, у тым ліку, і сілавым шляхам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"