Пуцін ацаніў ідэю правесці наступныя "Игры будущего" ў Казахстане

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2024
Падпісацца
Першы ў гісторыі мультыспартыўны форум, у рамках якога ўдзельнікі будуць сапернічаць не толькі на спартыўных пляцоўках, але і ў відэагульнях, пройдзе ў Казані.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову свайго казахстанскага калегі Касым-Жамарта Такаева правесці наступныя "Игры будущего" ў Казахстане.
"Хацеў прапанаваць, каб наступныя "Игры будущего" прайшлі б у нашай краіне з тым, каб працягнуць гэтую традыцыю, ініцыятыву, якая была выказана своечасова Расійскай Федэрацыяй", - заявіў Такаеў.
"Супер" – адрэагаваў на прапанову расійскі лідар.
Нагадаем, мультыспартыўны форум "Игры будущего" пройдзе з 21 лютага па 3 сакавіка ў Казані. Турнір збярэ больш за дзве тысячы спартсменаў са 107 краін.
Беларусь на спаборніцтвах будзе прадстаўлена ў двух відах спорту – фіджытал-баскетболе і фіджытал-адзінаборствах (фіджытал – інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці). Ад рэспублікі выступяць шэсць спартсменаў.
Усяго ж удзельнікі гульняў будуць змагацца ў 21 дысцыпліне, яны будуць падзелены на пяць катэгорый: спорт, тактыка, стратэгія, тэхналогіі і хуткасць.
Чакаецца, што цырымонію адкрыцця "Игры будущего" наведаюць лідары Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Падрыхтоўка да турніру Игры Будущего - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2024
"Игры будущего" адкрыюцца ў сераду ў Казані
Стужка навiн
0