https://bel.sputnik.by/20240221/yaka-za-dva-dn-datermnovaga-galasavannya--belarus-peravysla-14-1083841528.html
Яўка за два дні датэрміновага галасавання ў Беларусі перавысіла 14%
Яўка за два дні датэрміновага галасавання ў Беларусі перавысіла 14%
Sputnik Беларусь
Датэрміновае галасаванне працягнецца да 24 лютага ўключна, а ў нядзелю, 25 лютага, у краіне пройдзе асноўны дзень выбараў дэпутатаў парламента і мясцовых... 21.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-21T21:19+0300
2024-02-21T21:19+0300
2024-02-22T12:06+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
датэрміновае галасаванне
грамадства
палітыка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/14/1083790164_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_ca4641c2b5cbca12df77e8641618bc73.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Па выніках двух дзён датэрміновага галасавання ў Беларусі прагаласавалі 14,61% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія ўключаны ў спіскі, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.Усяго ў спісках выбаршчыкаў 6 913 382 чалавекі. Найбольшая колькасць у Мінску – больш за 1,3 млн. Найменшая – у Гродзенскай вобласці (каля 742,5 тыс).Яўка з пачатку датэрміновага галасавання ў сталіцы склала 13,8%. У Гомельскай вобласці гэты паказчык пакуль што самы высокі – 17,55%. У Брэсцкай вобласці – 14,85%, Віцебскай – 14,25%, Гродзенскай – 10,57%, Мінскай – 14,76%, Магілёўскай – 15,61%.Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Прычым за апошніх маюць права галасаваць і грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Такіх, паводле звестак ЦВК, каля 95 тысяч.Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700. На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 265 кандыдатаў. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, і яны прэтэндуюць на больш чым 12 тысяч месцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240221/karpenka-krany-snd-nakruyuts-nazralnka-u-belarus-1083819414.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/14/1083790164_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_86bf3e411ea5e893fdf2eb4ff41443f7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, датэрміновае галасаванне, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, датэрміновае галасаванне, грамадства, палітыка, навіны , у беларусі, беларусь
Яўка за два дні датэрміновага галасавання ў Беларусі перавысіла 14%
21:19 21.02.2024 (абноўлена: 12:06 22.02.2024) Датэрміновае галасаванне працягнецца да 24 лютага ўключна, а ў нядзелю, 25 лютага, у краіне пройдзе асноўны дзень выбараў дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Па выніках двух дзён датэрміновага галасавання ў Беларусі прагаласавалі 14,61% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, якія ўключаны ў спіскі, паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама.
Усяго ў спісках выбаршчыкаў 6 913 382 чалавекі. Найбольшая колькасць у Мінску – больш за 1,3 млн. Найменшая – у Гродзенскай вобласці (каля 742,5 тыс).
Яўка з пачатку датэрміновага галасавання ў сталіцы склала 13,8%. У Гомельскай вобласці гэты паказчык пакуль што самы высокі – 17,55%. У Брэсцкай вобласці – 14,85%, Віцебскай – 14,25%, Гродзенскай – 10,57%, Мінскай – 14,76%, Магілёўскай – 15,61%.
Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Прычым за апошніх маюць права галасаваць і грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Такіх, паводле звестак ЦВК, каля 95 тысяч.
Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700. На 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 265 кандыдатаў. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, і яны прэтэндуюць на больш чым 12 тысяч месцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"