https://bel.sputnik.by/20240222/belaruskya-fdzhytal-basketbalsty-startaval-z-peramog-na-igrakh-buduschego-1083878481.html
Беларускія фіджытал-баскетбалісты стартавалі з перамогі на "Играх будущего"
Беларускія фіджытал-баскетбалісты стартавалі з перамогі на "Играх будущего"
Sputnik Беларусь
Айчынны калектыў быў значна мацнейшы за сваіх сапернікаў у віртуальным паядынку на гульнявой кансолі, але рэальны матч на баскетбольным паркеце каманда... 22.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-22T20:06+0300
2024-02-22T20:06+0300
2024-02-22T20:06+0300
спорт
игры будущего
навіны
беларусь
расія
у свеце
казань
лічбавізацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/13/1083771669_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_b3e63e04541a47ff6c8cc0f2fa7ee5c9.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Зборная Беларусі па фіджытал-баскетболе пачала спаборніцкі шлях на "Играх будущего" ў Казані з перамогі, паведамляе Sputnik.У гэтым відзе спорту нашу краіну прадстаўляюць чатыры спартсмены, аб’яднаныя ў каманду Exponenta Team. У першым матчы сапернікамі беларусаў стаў аргенціна-венесуэльскі калектыў Caribbean squad.У фіджытал-баскетболе паядынак праводзіцца ў двух фарматах: віртуальным (на гульнявой кансолі) і рэальным (непасрэдна на паркеце). У выніку матч на сімулятары завяршыўся з лікам 19:8 на карысць беларусаў, а гульня ў рэальны баскетбол 2х2 з лікам 8:14 – на карысць паўднёваамерыканскай дружыны. Агульны лік – 27:22 на карысць беларусаў.Наступны паядынак у рамках групавога этапу пройдзе 24 лютага, зборная Беларусі сустрэнецца з пераможцам пары паміж іспанска-бразільскім дуэтам і камандай з Кітая. Матчы плэй-оф пройдуць з 25 па 28 лютага, фінал запланаваны на 29 лютага."Игры будущего" адкрыліся 21 лютага ў расійскай Казані, цырымонію адкрыцця наведалі прэзідэнты сямі краін.У спаборніцтвы бяруць удзел больш за 2 тысячы спартсменаў са 107 краін, яны сапернічаюць у 21 дысцыпліне ў фармаце фіджытал (інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/lukashenka-spadzyaetstsa-na-pershyya-mestsy-belarusa-u-igrakh-buduschego-1083850302.html
беларусь
расія
казань
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/13/1083771669_0:0:1141:855_1920x0_80_0_0_716d7d3e8ba6dc79149db9b96aceeec8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, игры будущего, навіны , беларусь, расія, у свеце, казань, лічбавізацыя
спорт, игры будущего, навіны , беларусь, расія, у свеце, казань, лічбавізацыя
Беларускія фіджытал-баскетбалісты стартавалі з перамогі на "Играх будущего"
Айчынны калектыў быў значна мацнейшы за сваіх сапернікаў у віртуальным паядынку на гульнявой кансолі, але рэальны матч на баскетбольным паркеце каманда ўступіла.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Зборная Беларусі па фіджытал-баскетболе пачала спаборніцкі шлях на "Играх будущего" ў Казані з перамогі, паведамляе Sputnik.
У гэтым відзе спорту нашу краіну прадстаўляюць чатыры спартсмены, аб’яднаныя ў каманду Exponenta Team. У першым матчы сапернікамі беларусаў стаў аргенціна-венесуэльскі калектыў Caribbean squad.
У фіджытал-баскетболе паядынак праводзіцца ў двух фарматах: віртуальным (на гульнявой кансолі) і рэальным (непасрэдна на паркеце). У выніку матч на сімулятары завяршыўся з лікам 19:8 на карысць беларусаў, а гульня ў рэальны баскетбол 2х2 з лікам 8:14 – на карысць паўднёваамерыканскай дружыны. Агульны лік – 27:22 на карысць беларусаў.
Наступны паядынак у рамках групавога этапу пройдзе 24 лютага, зборная Беларусі сустрэнецца з пераможцам пары паміж іспанска-бразільскім дуэтам і камандай з Кітая. Матчы плэй-оф пройдуць з 25 па 28 лютага, фінал запланаваны на 29 лютага.
"Игры будущего" адкрыліся 21 лютага ў расійскай Казані, цырымонію адкрыцця наведалі прэзідэнты сямі краін.
У спаборніцтвы бяруць удзел больш за 2 тысячы спартсменаў са 107 краін, яны сапернічаюць у 21 дысцыпліне ў фармаце фіджытал (інавацыйны напрамак у сферы спорту, у рамках якога спалучаюцца фізічныя і лічбавыя актыўнасці).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"