https://bel.sputnik.by/20240222/karpenka-bdpch-abse-pavnna-glyadzets-na-svae-padvoynyya-standarty-1083861581.html
Карпенка: БДІПЧ АБСЕ павінна глядзець на свае падвойныя стандарты
Карпенка: БДІПЧ АБСЕ павінна глядзець на свае падвойныя стандарты
Sputnik Беларусь
Раней у рэспубліцы заяўлялі, што не маюць намеру запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары. 22.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-22T14:25+0300
2024-02-22T14:25+0300
2024-02-22T14:25+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
ігар карпенка
цвк рэспублікі беларусь
абсе
назіральнікі
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/16/1083860923_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_aa0279c9d16e16040b3d134723909abb.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што крытыка беларускіх выбараў з боку БДІПЧ АБСЕ гучыць не ўпершыню.Паводле яго слоў, у гэтым дакладзе "цалкам у негатыўных танах ідуць выказванні аб нашай палітычнай рэформе".Ён нагадаў, што раней было прынята рашэнне не запрашаць прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі ў Беларусі.Кіраўнік ЦВК таксама заявіў, што само БДІПЧ АБСЕ знаходзіцца ў глыбокім крызісе."Ім трэба ў першую чаргу паглядзець на тое, як яны гарантуюць бяспеку і супрацоўніцтва ў рэгіёне з пазіцыі тых дзеянняў, якія прымянялі шэраг дзяржаў. АБСЕ стала інструментам тых дзяржаў, якія маюць свае геапалітычныя мэты", - сказаў Карпенка.Пры гэтым ён адзначыў, што ЦВК Беларусі акрэдытавала для назірання за выбарамі прадстаўнікоў з 23 краін Еўрасаюза. Па словах Карпенкі, у Беларусі не абмяжоўваюць наведванне выбарчых участкаў для міжнародных назіральнікаў."Ім дастаткова акрэдытацыйнага пасведчання, каб прыехаць на любы ўчастак", - падкрэсліў Карпенка.Нагадаем, што ў студзені беларускі бок паведаміў БДІПЧ АБСЕ аб сваім рашэнні не запрашаць назіральнікаў на выбары ад гэтай арганізацыі.Як паведамляў раней пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас, прычыны рашэння Мінска не запрашаць місію БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі дэпутатаў простыя і зразумелыя. Аднак беларускі бок можа змяніць сваё меркаванне ў выпадку, калі Захад перастане ўмешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/tsvk-raskazala-kolk-nazralnka-z-erasayuza-akredytavala-na-vybary-1083853293.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/16/1083860923_56:0:1193:853_1920x0_80_0_0_4b6d410a72baeead72e01803f3299b5f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, абсе, назіральнікі, навіны , палітыка, грамадства, у свеце, у беларусі, беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, ігар карпенка, цвк рэспублікі беларусь, абсе, назіральнікі, навіны , палітыка, грамадства, у свеце, у беларусі, беларусь
Карпенка: БДІПЧ АБСЕ павінна глядзець на свае падвойныя стандарты
Раней у рэспубліцы заяўлялі, што не маюць намеру запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што крытыка беларускіх выбараў з боку БДІПЧ АБСЕ гучыць не ўпершыню.
"БДІПЧ АБСЕ з такім дакладамі ўжо выступіла задоўга да правядзення выбараў (...) яшчэ ў маі мінулага года яны ўжо выставілі даклад "Аб сур’ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню ў Беларусі пасля 2020 года", - заявіў журналістам кіраўнік ЦВК Беларусі, адказваючы на пытанне наконт новага крытычнага даклада БДІП АБСЕ.
Паводле яго слоў, у гэтым дакладзе "цалкам у негатыўных танах ідуць выказванні аб нашай палітычнай рэформе".
"Напэўна, БДІПЧ АБСЕ трэба ў першую чаргу паглядзець на сваю структуру, на тое, як гэта структура працуе, як прымяняюцца падвойныя стандарты", - сказаў Карпенка.
Ён нагадаў, што раней было прынята рашэнне не запрашаць прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі ў Беларусі.
Кіраўнік ЦВК таксама заявіў, што само БДІПЧ АБСЕ знаходзіцца ў глыбокім крызісе.
"Ім трэба ў першую чаргу паглядзець на тое, як яны гарантуюць бяспеку і супрацоўніцтва ў рэгіёне з пазіцыі тых дзеянняў, якія прымянялі шэраг дзяржаў. АБСЕ стала інструментам тых дзяржаў, якія маюць свае геапалітычныя мэты", - сказаў Карпенка.
Пры гэтым ён адзначыў, што ЦВК Беларусі акрэдытавала для назірання за выбарамі прадстаўнікоў з 23 краін Еўрасаюза. Па словах Карпенкі, у Беларусі не абмяжоўваюць наведванне выбарчых участкаў для міжнародных назіральнікаў.
"Ім дастаткова акрэдытацыйнага пасведчання, каб прыехаць на любы ўчастак", - падкрэсліў Карпенка.
Нагадаем, што ў студзені беларускі бок паведаміў БДІПЧ АБСЕ аб сваім рашэнні не запрашаць назіральнікаў на выбары ад гэтай арганізацыі.
Як паведамляў раней пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас, прычыны рашэння Мінска не запрашаць місію БДІПЧ АБСЕ назіраць за выбарамі дэпутатаў простыя і зразумелыя. Аднак беларускі бок можа змяніць сваё меркаванне ў выпадку, калі Захад перастане ўмешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"