https://bel.sputnik.by/20240222/laro-ab-dyyalogu-z-zsha-pa-stablnasts-nemagchyma-vyarnuts-daver-1083879585.html
Лаўроў аб дыялогу з ЗША па стабільнасці: немагчыма вярнуць давер
Лаўроў аб дыялогу з ЗША па стабільнасці: немагчыма вярнуць давер
Sputnik Беларусь
Кіраўнік МЗС РФ таксама адзначыў, што Расія не мае патрэбы ў кантактах з Еўропай, калі тая захоча паставіць краіну ў залежнасць. 22.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-22T20:55+0300
2024-02-22T20:55+0300
2024-02-22T20:55+0300
сяргей лаўроў
g20
мзс рф
палітыка
захад
расія
у свеце
навіны
зша
еўропа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1082986144_0:0:2999:1688_1920x0_80_0_0_62594b27f2c05f476fd3bfe6381e3152.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, закранаючы перспектывы аднаўлення дыялогу паміж Масквой і Вашынгтонам па пытаннях стратэгічнай стабільнасці, заявіў, што немагчыма аднавіць давер, паколькі ЗША аб’явілі РФ пагрозай.Пры гэтым ён падкрэсліў, што Масква заўсёды гатова да перагавораў, але размова павінна быць сумленнай, "а не так, як ЗША прывыклі".Расійскі міністр звярнуў увагу і на тое, што ад ЗША не было сур’ёзных прапаноў па гэтым пытанні, а "быў заход". І гэты заход, падкрэсліў Лаўроў, абвяшчаў: "Ну вось вы спынілі дзеянне Дагавора аб стратэгічных наступальных узбраеннях, мы лічым, што гэта няправільна, таму давайце адновім інспекцыі, мы хочам да вас прыехаць і паглядзець, як у вас, у якім стане стратэгічныя аб’екты трымаюцца"."Але так не бывае", - заявіў кіраўнік МЗС РФ.Кантакты з ЕўропайКіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама падкрэсліў, што РФ не мае патрэбы ў кантактах з еўрапейскімі краінамі, калі тыя, спрабуючы аднавіць сувязі з ёй, будуць імкнуцца паставіць краіну ў залежнасць ад сваіх "капрызаў".Сувязі з краінамі Захаду могуць аднавіцца, калі "яны адумаюцца", дадаў міністр.Новыя санкцыіАдносна новых санкцый Захаду кіраўнік МЗС запэўніў, што на гэта Расія адкажа развіццём сваёй эканомікі і пашырэннем сувязей з партнёрамі, якія могуць дамаўляцца.Вялікабрытанія ў чацвер абнавіла санкцыйны спісак. У прыватнасці, новыя санкцыі накіраваны на ключавыя крыніцы даходаў Расіі і абмяжоўваюць гандаль металамі, алмазамі і энерганосьбітамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231128/putsn-tryvaly-svetaparadak-nemagchymy-bez-motsnay--suverennay-ras-1081532640.html
расія
зша
еўропа
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/17/1082986144_139:0:2870:2048_1920x0_80_0_0_be3cb6063dba98eb4d7700f58f186f60.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, g20, мзс рф, палітыка, захад, расія, у свеце, навіны , зша, еўропа, еўрасаюз
сяргей лаўроў, g20, мзс рф, палітыка, захад, расія, у свеце, навіны , зша, еўропа, еўрасаюз
Лаўроў аб дыялогу з ЗША па стабільнасці: немагчыма вярнуць давер
Кіраўнік МЗС РФ таксама адзначыў, што Расія не мае патрэбы ў кантактах з Еўропай, калі тая захоча паставіць краіну ў залежнасць.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, закранаючы перспектывы аднаўлення дыялогу паміж Масквой і Вашынгтонам па пытаннях стратэгічнай стабільнасці, заявіў, што немагчыма аднавіць давер, паколькі ЗША аб’явілі РФ пагрозай.
"Немагчыма цяпер вярнуць давер, калі Расія адкрыта аб’яўлена варожай дзяржавай, пагрозай неадкладнай, якую неабходна знішчыць, нанесці ёй стратэгічнае паражэнне", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння "Групы дваццаці".
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Масква заўсёды гатова да перагавораў, але размова павінна быць сумленнай, "а не так, як ЗША прывыклі".
Расійскі міністр звярнуў увагу і на тое, што ад ЗША не было сур’ёзных прапаноў па гэтым пытанні, а "быў заход". І гэты заход, падкрэсліў Лаўроў, абвяшчаў: "Ну вось вы спынілі дзеянне Дагавора аб стратэгічных наступальных узбраеннях, мы лічым, што гэта няправільна, таму давайце адновім інспекцыі, мы хочам да вас прыехаць і паглядзець, як у вас, у якім стане стратэгічныя аб’екты трымаюцца".
"Але так не бывае", - заявіў кіраўнік МЗС РФ.
Кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства таксама падкрэсліў, што РФ не мае патрэбы ў кантактах з еўрапейскімі краінамі, калі тыя, спрабуючы аднавіць сувязі з ёй, будуць імкнуцца паставіць краіну ў залежнасць ад сваіх "капрызаў".
"Калі яны прыйдуць з прапановамі, якія зноў будуць меркаваць хоць нейкую залежнасць ад іх капрызаў, змены палітыкі, якая там вельмі часта адбываецца, то нам такія кантакты не патрэбны", - сказаў Лаўроў.
Сувязі з краінамі Захаду могуць аднавіцца, калі "яны адумаюцца", дадаў міністр.
Адносна новых санкцый Захаду кіраўнік МЗС запэўніў, што на гэта Расія адкажа развіццём сваёй эканомікі і пашырэннем сувязей з партнёрамі, якія могуць дамаўляцца.
"Мы адкажам справай. І справай, якая датычыцца развіцця нашай уласнай эканомікі. Развіццём і ўмацаваннем сувязей з партнёрамі, якія, у адрозненне ад заходняй меншасці, што працягвае думаць каланіяльнымі і неакаланіяльнымі катэгорыямі, дагавораздольны", - сказаў міністр.
Вялікабрытанія ў чацвер абнавіла санкцыйны спісак. У прыватнасці, новыя санкцыі накіраваны на ключавыя крыніцы даходаў Расіі і абмяжоўваюць гандаль металамі, алмазамі і энерганосьбітамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"