https://bel.sputnik.by/20240222/lebedze-u-ms-nazralnka-snd-nyama-pradstanko-maldovy--ukrany-1083877935.html
Лебедзеў: у місіі назіральнікаў СНД няма прадстаўнікоў Малдовы і Украіны
Лебедзеў: у місіі назіральнікаў СНД няма прадстаўнікоў Малдовы і Украіны
Sputnik Беларусь
Сёння ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі прайшла сустрэча з кіраўніцтвам місіі назіральнікаў СНД. 22.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-22T19:17+0300
2024-02-22T19:17+0300
2024-02-22T19:17+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
назіральнікі
навіны
сяргей лебедзеў
снд
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/14/1083787632_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_3c1b45cf99b5158a5f2526faea132575.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Місію назіральнікаў СНД на выбарах у Беларусі прадстаўляюць усе краіны Садружнасці, за выключэннем Украіны і Малдовы, паведаміў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.Ён таксама паведаміў, што цяпер у Беларусі працуюць ужо каля 50 назіральнікаў ад Садружнасці, кароткатэрміновыя прыедуць бліжэй да 25 лютага.Прадстаўнічая дэлегацыяЛебедзеў удакладніў, што доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД працуюць у Беларусі ўжо месяц – гэта супрацоўнікі Выканкама Садружнасці, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Беларусі, "людзі вопытныя".Па словах генсакратара Садружнасці, перад ад’ездам з Масквы ў Мінск ён размаўляў з Канстанцінам Касачовым, які будзе ўзначальваць групу ад МПА СНД."Дэпутат Дзяржаўнай Думы (Канстанцін) Затулін збіраецца прыехаць, Карасін Рыгор Барысавіч, старшыня камітэта па міжнародных справах. Гэта толькі з Расіі. З іншых рэспублік СНД таксама прыедуць вядомыя і дастойныя прадстаўнікі, у тым ліку і кіраўнікі ЦВК", - сказаў Лебедзеў.Паводле яго інфармацыі, у Мінск ужо прыбыў старшыня ЦВК Узбекістана Зайнідзін Нізамхаджаеў.Грубых парушэнняў нямаАдказваючы на пытанні журналістаў, генеральны сакратар Садружнасці адзначыў, што назіральнікі ад СНД пакуль што не бачаць грубых парушэнняў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Беларусі."Ідзе датэрміновае галасаванне. І ўжо па ім можна меркаваць, што ўсё ідзе планава, спакойна, добра падрыхтавана. (...) не знаходзім ніякіх грубых парушэнняў, якія перашкаджалі б свабоднаму волевыяўленню грамадзян Беларусі", - адзначыў ён.Нагадаем, упершыню ў Беларусі 25 лютага пройдзе адзіны дзень галасавання – будуць выбраны 110 дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і больш за 12 тыс дэпутатаў мясцовага ўзроўню.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/krank-tsvk-raskaza-kal-buduts-abyaleny-papyarednya-vynk-vybara-1083873864.html
украіна
малдова
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/14/1083787632_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_5b9ccbfaa76134b2051986472fa31d53.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, назіральнікі, навіны , сяргей лебедзеў, снд, палітыка, грамадства, украіна, малдова, у беларусі, беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, назіральнікі, навіны , сяргей лебедзеў, снд, палітыка, грамадства, украіна, малдова, у беларусі, беларусь
Лебедзеў: у місіі назіральнікаў СНД няма прадстаўнікоў Малдовы і Украіны
Сёння ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі прайшла сустрэча з кіраўніцтвам місіі назіральнікаў СНД.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Місію назіральнікаў СНД на выбарах у Беларусі прадстаўляюць усе краіны Садружнасці, за выключэннем Украіны і Малдовы, паведаміў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.
"У Беларусі акрэдытавана 235 назіральнікаў ад усіх краін СНД, за выключэннем Малдовы і Украіны", - сказаў Лебедзеў журналістам у чацвер у Мінску.
Ён таксама паведаміў, што цяпер у Беларусі працуюць ужо каля 50 назіральнікаў ад Садружнасці, кароткатэрміновыя прыедуць бліжэй да 25 лютага.
Лебедзеў удакладніў, што доўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД працуюць у Беларусі ўжо месяц – гэта супрацоўнікі Выканкама Садружнасці, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Беларусі, "людзі вопытныя".
"А ў склад асноўнай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў увойдуць яшчэ парламентарыі краін СНД, у тым ліку вядомыя", - паведаміў ён.
Па словах генсакратара Садружнасці, перад ад’ездам з Масквы ў Мінск ён размаўляў з Канстанцінам Касачовым, які будзе ўзначальваць групу ад МПА СНД.
"Дэпутат Дзяржаўнай Думы (Канстанцін) Затулін збіраецца прыехаць, Карасін Рыгор Барысавіч, старшыня камітэта па міжнародных справах. Гэта толькі з Расіі. З іншых рэспублік СНД таксама прыедуць вядомыя і дастойныя прадстаўнікі, у тым ліку і кіраўнікі ЦВК", - сказаў Лебедзеў.
Паводле яго інфармацыі, у Мінск ужо прыбыў старшыня ЦВК Узбекістана Зайнідзін Нізамхаджаеў.
Адказваючы на пытанні журналістаў, генеральны сакратар Садружнасці адзначыў, што назіральнікі ад СНД пакуль што не бачаць грубых парушэнняў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Беларусі.
"Ідзе датэрміновае галасаванне. І ўжо па ім можна меркаваць, што ўсё ідзе планава, спакойна, добра падрыхтавана. (...) не знаходзім ніякіх грубых парушэнняў, якія перашкаджалі б свабоднаму волевыяўленню грамадзян Беларусі", - адзначыў ён.
Нагадаем, упершыню ў Беларусі 25 лютага пройдзе адзіны дзень галасавання – будуць выбраны 110 дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і больш за 12 тыс дэпутатаў мясцовага ўзроўню.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"