https://bel.sputnik.by/20240222/putsn-zdzeysnts-palt-na-tu-160m-a-kudy--vaennaya-tayna-1083864620.html
Пуцін здзейсніў палёт на Ту-160М, а куды – ваенная тайна
Пуцін здзейсніў палёт на Ту-160М, а куды – ваенная тайна
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар вырашыў асабіста суправадзіць пілотаў стратэгічнага ракетаносца на вылеце па сакрэтным ваенным маршруце. 22.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-22T15:22+0300
2024-02-22T15:22+0300
2024-02-22T18:16+0300
уладзімір пуцін
самалёт
ваенныя самалёты
навіны 
бяспека
палітыка
расія
ту-160м
узбраенні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/16/1083874050_0:0:3097:1742_1920x0_80_0_0_aab0ee0e929e2cf212cef5409139696b.jpg
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адправіўся ў палёт на ваенным стратэгічным ракетаносцы Ту-160М, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.На ўдакладняючае пытанне журналістаў аб маршруце ён адказаў: "Ваенная тайна".Напярэдадні Пуцін агледзеў такі самалёт у цэху завода і падняўся ў кабіну за штурвал. Такія звышгукавыя самалёты могуць быць носьбітамі ядзернай зброі і з'яўляюцца элементам так званай ядзернай трыяды РФ. Неафіцыйна іх яшчэ называюць "белы лебедзь". Борт, на якім здзяйсняе палёт расійскі лідар, носіць імя "Илья Муромец".У гісторыю ўвайшоў палёт Уладзіміра Пуціна на знішчальніку-перахватчыку Су-27, калі ён выконваў абавязкі прэзідэнта ў 2000 годзе.Тады маршрут расійскага лідара не трымаўся ў сакрэце. Уладзімір Пуцін здзейсніў пералёт з Краснадара ў Чачню, калі там яшчэ не сціх канфлікт.Пазней ён расказаў, што ляцеў на месцы другога пілота-штурмана і нават нейкі час сам кіраваў самалётам. Генерал-маёр авіяцыі Аляксандр Харчэўскі, які пілатаваў тады Су-27, паказаў Уладзіміру Пуціну, як робіцца фігура вышэйшага пілатажу "бочка".На бамбардзіроўшчыку Ту-160 (яшчэ папярэдняй версіі, да мадэрнізацыі) расійскі лідар таксама ўжо лятаў. У жніўні 2005 года Уладзімір Пуцін адправіўся на ім у раён вучэнняў далёкай авіяцыі і Паўночнага флоту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240220/putsn-rasya--kosmase-robts-tolk-toe-shto-sts-u-nshykh-kran-1083808775.html
расія
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2024
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    уладзімір пуцін, самалёт, ваенныя самалёты, навіны , бяспека, палітыка, расія, ту-160м, узбраенні
уладзімір пуцін, самалёт, ваенныя самалёты, навіны , бяспека, палітыка, расія, ту-160м, узбраенні
Пуцін здзейсніў палёт на Ту-160М, а куды – ваенная тайна
15:22 22.02.2024  (абноўлена: 18:16 22.02.2024) Расійскі лідар вырашыў асабіста суправадзіць пілотаў стратэгічнага ракетаносца на вылеце па сакрэтным ваенным маршруце.
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адправіўся ў палёт на ваенным стратэгічным ракетаносцы Ту-160М, паведаміў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
"Да 40 хвілін дзесьці (працягнецца палёт - Sputnik)", - удакладніў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.
На ўдакладняючае пытанне журналістаў аб маршруце ён адказаў: "Ваенная тайна".
Напярэдадні Пуцін агледзеў такі самалёт у цэху завода і падняўся ў кабіну за штурвал. Такія звышгукавыя самалёты могуць быць носьбітамі ядзернай зброі і з'яўляюцца элементам так званай ядзернай трыяды РФ. Неафіцыйна іх яшчэ называюць "белы лебедзь". Борт, на якім здзяйсняе палёт расійскі лідар, носіць імя "Илья Муромец".
У гісторыю ўвайшоў палёт Уладзіміра Пуціна на знішчальніку-перахватчыку Су-27, калі ён выконваў абавязкі прэзідэнта ў 2000 годзе.
Тады маршрут расійскага лідара не трымаўся ў сакрэце. Уладзімір Пуцін здзейсніў пералёт з Краснадара ў Чачню, калі там яшчэ не сціх канфлікт.
Пазней ён расказаў, што ляцеў на месцы другога пілота-штурмана і нават нейкі час сам кіраваў самалётам. Генерал-маёр авіяцыі Аляксандр Харчэўскі, які пілатаваў тады Су-27, паказаў Уладзіміру Пуціну, як робіцца фігура вышэйшага пілатажу "бочка".
На бамбардзіроўшчыку Ту-160 (яшчэ папярэдняй версіі, да мадэрнізацыі) расійскі лідар таксама ўжо лятаў. У жніўні 2005 года Уладзімір Пуцін адправіўся на ім у раён вучэнняў далёкай авіяцыі і Паўночнага флоту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"