https://bel.sputnik.by/20240223/brestskuyu-krepasts-khochuts-uklyuchyts-u-spsak-susvetnay-spadchyny-yuneska-1083895096.html
Брэсцкую крэпасць хочуць уключыць у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Брэсцкую крэпасць хочуць уключыць у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Sputnik Беларусь
Прапануецца ўнесці крэпасць у спісак не як форт XIX стагоддзя, а ў якасці мемарыяла ВАВ. 23.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-23T14:07+0300
2024-02-23T14:07+0300
2024-05-06T16:33+0300
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой"
навіны
юнеска
помнік
мемарыял
культура
спадчына
вялікая айчынная вайна
гісторыя
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/14/1076775935_0:186:2981:1863_1920x0_80_0_0_27787e22b46d6000ac38e8da8e21b57e.jpg
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Беларусь хоча ўключыць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміла ў пятніцу Генеральная пракуратура.Там таксама адзначаецца, што гэтае пытанне доўга абмяркоўвалася – эксперты ЮНЕСКА наведвалі з гэтай мэтай Беларусь у 2003 годзе. Затым у 2004-м на комплекс было складзена дасье – як аб фартыфікацыйных збудаваннях XIX – пачатку XX стагоддзяў. Пасля гэтага крэпасць унеслі ў папярэдні спісак ЮНЕСКА, але ў 2016-2017 гадах яна з пераліку знікла.У Генпракуратуры мяркуюць, што прычынай гэтаму магла стаць наяўнасць на тэрыторыі крэпасці манументаў ВАВ: да 2021 года дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў спісак аб’ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі. Аднак і ў гэтага правіла было выключэнне – для будынкаў і збудаванняў былога канцэнтрацыйнага лагера "Асвенцым".У ведамстве падкрэслілі, што пракуратура прапануе ўключыць крэпасць у спісак не як форт ХІХ стагоддзя, а ў якасці мемарыяла Вялікай Айчыннай вайны.Цяпер у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі ўнесены Белавежская пушча, Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама геадэзічная дуга Струвэ. У папярэднім спіску знаходзяцца Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Каложская царква ў Гродне, цэрквы ў Мураванцы, Сынкавічах, Камаях і Здзітава.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231102/mezentsa-restaratsyya-brestskay-krepasts-pradozhytstsa--2024-godze-1080854875.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/14/1076775935_126:0:2857:2048_1920x0_80_0_0_69569fca7d876d1edbbd1b960cdfece0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", навіны , юнеска, помнік, мемарыял, культура, спадчына, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь, генеральная пракуратура беларусі, у свеце
мемарыяльны комплекс "брэсцкая крэпасць-герой", навіны , юнеска, помнік, мемарыял, культура, спадчына, вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь, генеральная пракуратура беларусі, у свеце
Брэсцкую крэпасць хочуць уключыць у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
14:07 23.02.2024 (абноўлена: 16:33 06.05.2024) Прапануецца ўнесці крэпасць у спісак не як форт XIX стагоддзя, а ў якасці мемарыяла ВАВ.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Беларусь хоча ўключыць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміла ў пятніцу Генеральная пракуратура.
"Генеральная пракуратура ўнесла прапанову ў Савет міністраў адносна ўключэння мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што гэтае пытанне доўга абмяркоўвалася – эксперты ЮНЕСКА наведвалі з гэтай мэтай Беларусь у 2003 годзе. Затым у 2004-м на комплекс было складзена дасье – як аб фартыфікацыйных збудаваннях XIX – пачатку XX стагоддзяў. Пасля гэтага крэпасць унеслі ў папярэдні спісак ЮНЕСКА, але ў 2016-2017 гадах яна з пераліку знікла.
У Генпракуратуры мяркуюць, што прычынай гэтаму магла стаць наяўнасць на тэрыторыі крэпасці манументаў ВАВ: да 2021 года дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў спісак аб’ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі. Аднак і ў гэтага правіла было выключэнне – для будынкаў і збудаванняў былога канцэнтрацыйнага лагера "Асвенцым".
У ведамстве падкрэслілі, што пракуратура прапануе ўключыць крэпасць у спісак не як форт ХІХ стагоддзя, а ў якасці мемарыяла Вялікай Айчыннай вайны.
Цяпер у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі ўнесены Белавежская пушча, Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама геадэзічная дуга Струвэ. У папярэднім спіску знаходзяцца Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Каложская царква ў Гродне, цэрквы ў Мураванцы, Сынкавічах, Камаях і Здзітава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"