https://bel.sputnik.by/20240223/karpenka-zapras-kranka-tsvk-kazakhstana-navedats-lyuby-vybarchy-chastak-1083897858.html
Карпенка запрасіў кіраўніка ЦВК Казахстана наведаць любы выбарчы ўчастак
Карпенка запрасіў кіраўніка ЦВК Казахстана наведаць любы выбарчы ўчастак
Sputnik Беларусь
Дэлегацыя ЦВК гэтай краіны прыбыла ў Беларусь у якасці міжнародных назіральнікаў. 23.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-23T16:19+0300
2024-02-23T16:19+0300
2024-02-23T16:19+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
навіны
ігар карпенка
у беларусі
беларусь
казахстан
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/17/1083896567_0:319:1280:1039_1920x0_80_0_0_9befa3ce71b5f6af358c09095c58e4cc.jpg
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка запрасіў дэлегацыю ЦВК Казахстана ў якасці міжнародных назіральнікаў наведаць любы выбарчы ўчастак у краіне, перадае карэспандэнт Sputnik.У пятніцу, 23 лютага, у ЦВК Беларусі прайшла сустрэча са старшынёй казахстанскай ЦВК Нурланам Абдзіравым.Ён таксама расказаў аб тым, як у рэспубліцы ідзе выбарчая кампанія, і паведаміў, што ўзровень яўкі выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання дастаткова высокі. Паводле яго слоў, за тры дні прагаласавалі амаль 25% грамадзян, якія маюць права голаса.У сваю чаргу Абдзіраў адзначыў, што прадстаўнікі беларускага ЦВК заўсёды прыязджалі назіраць за электаральнымі кампаніямі ў Казахстан."Я хачу падзякаваць нашым калегам з ЦВК Беларусі, таму што заўсёды на вельмі добрым узроўні прымаюць удзел (у назіранні за выбарамі), гэта вялікая падтрымка, таму што заўсёды патрэбна знешняя ацэнка", - сказаў ён.Па словах кіраўніка ЦВК Казахстана, сяброўскія рэкамендацыі і падтрымка станоўча ўспрымаюцца.Датэрміновае галасаваннеДатэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Прычым за апошніх маюць права галасаваць і грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Такіх, паводле звестак ЦВК, каля 95 тыс.Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700. На 110 дэпутацкіх месцаў у ніжняй палаце парламента прэтэндуюць 265 кандыдатаў. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, і яны прэтэндуюць на больш чым 12 тыс месцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240223/genprakuror-belarus-raskaza-yakm-bachyts-dealnaga-deputata-1083893227.html
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/17/1083896567_0:0:1280:961_1920x0_80_0_0_f711676c48de1c700b7605fb2aacadd3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , ігар карпенка, у беларусі, беларусь, казахстан, грамадства, палітыка, цвк, цвк рэспублікі беларусь, назіральнікі
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , ігар карпенка, у беларусі, беларусь, казахстан, грамадства, палітыка, цвк, цвк рэспублікі беларусь, назіральнікі
Карпенка запрасіў кіраўніка ЦВК Казахстана наведаць любы выбарчы ўчастак
Дэлегацыя ЦВК гэтай краіны прыбыла ў Беларусь у якасці міжнародных назіральнікаў.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка запрасіў дэлегацыю ЦВК Казахстана ў якасці міжнародных назіральнікаў наведаць любы выбарчы ўчастак у краіне, перадае карэспандэнт Sputnik.
У пятніцу, 23 лютага, у ЦВК Беларусі прайшла сустрэча са старшынёй казахстанскай ЦВК Нурланам Абдзіравым.
"Вы можаце заехаць на любы ўчастак, выбіраеце самі, на ваша меркаванне. Мы акажам садзейнічанне", - сказаў Карпенка падчас размовы з калегам з Казахстана.
Ён таксама расказаў аб тым, як у рэспубліцы ідзе выбарчая кампанія, і паведаміў, што ўзровень яўкі выбаршчыкаў у час датэрміновага галасавання дастаткова высокі. Паводле яго слоў, за тры дні прагаласавалі амаль 25% грамадзян, якія маюць права голаса.
У сваю чаргу Абдзіраў адзначыў, што прадстаўнікі беларускага ЦВК заўсёды прыязджалі назіраць за электаральнымі кампаніямі ў Казахстан.
"Я хачу падзякаваць нашым калегам з ЦВК Беларусі, таму што заўсёды на вельмі добрым узроўні прымаюць удзел (у назіранні за выбарамі), гэта вялікая падтрымка, таму што заўсёды патрэбна знешняя ацэнка", - сказаў ён.
Па словах кіраўніка ЦВК Казахстана, сяброўскія рэкамендацыі і падтрымка станоўча ўспрымаюцца.
Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Прычым за апошніх маюць права галасаваць і грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Такіх, паводле звестак ЦВК, каля 95 тыс.
Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700. На 110 дэпутацкіх месцаў у ніжняй палаце парламента прэтэндуюць 265 кандыдатаў. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 18 802 чалавекі, і яны прэтэндуюць на больш чым 12 тыс месцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"