https://bel.sputnik.by/20240223/premer-mnstr-belarus-datermnova-pragalasava-na-vybarakh-1083893904.html
Прэм’ер-міністр Беларусі датэрмінова прагаласаваў на выбарах
Прэм’ер-міністр Беларусі датэрмінова прагаласаваў на выбарах
Sputnik Беларусь
У рэспубліцы праходзіць датэрміновае галасаванне, беларусы гэтымі днямі павінны выбраць дэпутатаў усіх узроўняў. 23.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-23T13:08+0300
2024-02-23T13:08+0300
2024-02-23T13:08+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
раман галоўчанка
савет міністраў рб
датэрміновае галасаванне
грамадства
палітыка
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/17/1083892891_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_c1aca5ef664905e8a5c528e677738e24.jpg
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Урад Беларусі гатоў працаваць з новым складам парламента, аб гэтым сказаў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на выбарчым участку ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў Галоўчанкі, сярод кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета яму асабіста знаёмы толькі адзін. А для таго, каб выбраць, за каго аддаць голас сярод кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прыйшлося задумацца.Галоўчанка адзначыў, што выбар зрабіў на карысць кандыдата, з якім найбольш добра знаёмы, і лічыць, што яго работа ўзмоцніць парламент у сілу вопыту і асобасных якасцей.Рэгіянальныя нюансыПрэм’ер-міністр сказаў, што чакае ад новага складу парламента актыўнай, энергічнай і прафесійнай работы.З новай рэдакцыяй Канстытуцыі роля парламента ў заканатворчасці сур’ёзна ўзмацнілася. Урад уносіць у парламент законы і змены ў дзеючыя прававыя акты, таму патрэбна іх экспертыза з боку дэпутатаў.Галоўчанка лічыць, што дэпутаты вельмі дапамагаюць падчас адпрацоўкі актаў у профільных камісіях. На яго думку, у рэспубліцы маюць месца рэгіянальныя асаблівасці, таму дэпутаты, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны, дапамогуць улічыць усе нюансы.Партрэт дэпутатаПрэм’ер нагадаў, што заканатворчасць – гэта толькі адзін з бакоў работы дэпутата. Другі, не менш важны, – гэта забеспячэнне зваротнай сувязі з выбаршчыкамі і дапамога ім у вырашэнні пытанняў.Ён нагадаў, што дэпутаты дапамагаюць убачыць праблемы ў разрэзах рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў, пра якія даведаюцца падчас асабістых прыёмаў і зносін з людзьмі на месцах.Галоўчанка расказаў, што кожны раз, калі бывае ў Авальнай зале, яму даводзіцца размаўляць з дэпутатамі, якія паведамляюць яму аб тых ці іншых пытаннях на месцах.У завяршэнне прэм’ер заявіў, што ўрад разлічвае на працу ў тандэме з новым складам парламента.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240223/krank-tsvk-uzbekstana-dynamka-supratsontstva-mnska--tashkenta-stanochaya-1083888284.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/17/1083892891_56:0:1123:800_1920x0_80_0_0_3b2e770e120899a6923fd61bd6f55d63.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, раман галоўчанка, савет міністраў рб, датэрміновае галасаванне, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, раман галоўчанка, савет міністраў рб, датэрміновае галасаванне, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны
Прэм’ер-міністр Беларусі датэрмінова прагаласаваў на выбарах
У рэспубліцы праходзіць датэрміновае галасаванне, беларусы гэтымі днямі павінны выбраць дэпутатаў усіх узроўняў.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Урад Беларусі гатоў працаваць з новым складам парламента, аб гэтым сказаў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на выбарчым участку ў беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў Галоўчанкі, сярод кандыдатаў у дэпутаты Мінгарсавета яму асабіста знаёмы толькі адзін. А для таго, каб выбраць, за каго аддаць голас сярод кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прыйшлося задумацца.
"Я загадзя рыхтаваўся і папрасіў матэрыялы аб гэтых кандыдатах. Але задумаўся таму, што ведаю гэтых людзей асабіста. Яны ўсе варты працаваць у парламенце", - лічыць кіраўнік урада.
Галоўчанка адзначыў, што выбар зрабіў на карысць кандыдата, з якім найбольш добра знаёмы, і лічыць, што яго работа ўзмоцніць парламент у сілу вопыту і асобасных якасцей.
Прэм’ер-міністр сказаў, што чакае ад новага складу парламента актыўнай, энергічнай і прафесійнай работы.
З новай рэдакцыяй Канстытуцыі роля парламента ў заканатворчасці сур’ёзна ўзмацнілася. Урад уносіць у парламент законы і змены ў дзеючыя прававыя акты, таму патрэбна іх экспертыза з боку дэпутатаў.
"Акты, якія мы ўносім, закранаюць самыя розныя сферы жыцця і дзейнасці нашага грамадства. Таму вельмі важна, каб яны былі вывераны", - падкрэсліў ён.
Галоўчанка лічыць, што дэпутаты вельмі дапамагаюць падчас адпрацоўкі актаў у профільных камісіях. На яго думку, у рэспубліцы маюць месца рэгіянальныя асаблівасці, таму дэпутаты, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны, дапамогуць улічыць усе нюансы.
Прэм’ер нагадаў, што заканатворчасць – гэта толькі адзін з бакоў работы дэпутата. Другі, не менш важны, – гэта забеспячэнне зваротнай сувязі з выбаршчыкамі і дапамога ім у вырашэнні пытанняў.
Ён нагадаў, што дэпутаты дапамагаюць убачыць праблемы ў разрэзах рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў, пра якія даведаюцца падчас асабістых прыёмаў і зносін з людзьмі на месцах.
Галоўчанка расказаў, што кожны раз, калі бывае ў Авальнай зале, яму даводзіцца размаўляць з дэпутатамі, якія паведамляюць яму аб тых ці іншых пытаннях на месцах.
"Для мяне важна – акрамя прафесіяналізму і гатоўнасці ўдумліва працаваць над законапраектамі – такая рыса, як энергічнасць і імкненне даводзіць да канца тыя пытанні, якія перад дэпутатамі ставяць", - падкрэсліў ён.
У завяршэнне прэм’ер заявіў, што ўрад разлічвае на працу ў тандэме з новым складам парламента.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"