https://bel.sputnik.by/20240224/geta-parlamentaryyam-belarus--ras-treba-mablzavatstsa--paskorytstsa-1083918112.html
Гета: парламентарыям Беларусі і Расіі трэба мабілізавацца і паскорыцца
Гета: парламентарыям Беларусі і Расіі трэба мабілізавацца і паскорыцца
Sputnik Беларусь
Санкцыі калектыўнага Захаду далі новы імпульс развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, але важна не прапусціць час. 24.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-24T15:24+0300
2024-02-24T15:24+0300
2024-02-24T15:24+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
у беларусі
беларусь
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
саюзная дзяржава
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/18/1083917674_0:53:2084:1225_1920x0_80_0_0_81161e053c650e9957a285b3f46e6b72.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Саюзная дзяржава ў першую чаргу павінна вырашыць пытанні харчовай бяспекі, аб гэтым у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў назіральнік, член Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Антон Гета.Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700.Назіральнікі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі актыўна працуюць на ўчастках.Таксама назіральнік падзяліўся самым моцным уражаннем, сустрэчай, якая кранула яго да глыбіні душы.Санкцыі і развіццёНазіральнік адзначыў, што спакойныя выбары ў Беларусі, відавочна, не задавальняюць Захад. Умацаванне Беларусі, а разам з ёй і ўсёй Саюзнай дзяржавы ідзе насуперак іх інтарэсам.Ключавую ролю ў гэтым адыгралі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі. У выніку самі краіны ЕС панеслі каласальныя страты, а нашы краіны ў Саюзнай дзяржаве атрымалі новы імпульс для развіцця. Але важна не прапусціць час.Ён адзначыў, што зараз неабходна мабілізавацца разам з калегамі з урада дзвюх краін і пачаць канкрэтную рэалізацыю праграм."28 праграм у нас дзейнічае, рэалізуецца, каб былі адчувальныя зразумелыя вынікі для людзей, для інтарэсаў дзяржаў", - адзначыў дэпутат.Гета акцэнтаваў увагу на тым, што ў першую чаргу неабходна вырашыць пытанне харчовай бяспекі Саюза Беларусі і Расіі. У гэтым ключы ён адзначыў беларускі вопыт, прарыўныя навуковыя распрацоўкі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новыя сарты злакавых і іншых культур, тэхналогіі ў жывёлагадоўлі і перапрацоўцы сыравіны дадуць магчымасць поўнасцю насыціць унутраны рынак і пастаўляць прадукцыю на экспарт у трэція краіны.Таксама ён выказаў меркаванне, што новы сусветны трэнд – вытворчасць штучных прадуктаў харчавання, "мяса з прабіркі" – хутчэй за ўсё не прыжывецца ў Расіі і Беларусі, паколькі "у нас дастаткова рэсурсаў, каб забяспечыць жыхароў натуральным прадуктамі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240224/lebedze-zakhodnya-nazralnk-ne-mayuts-prava-navyazvats-svae-pravly-1083915508.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/18/1083917674_0:0:1936:1451_1920x0_80_0_0_b9b65188267608777e3f3d62e078e30f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, саюзная дзяржава, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, грамадства, меркаванне, расія, санкцыі, захад
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, у беларусі, беларусь, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, саюзная дзяржава, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, палітыка, грамадства, меркаванне, расія, санкцыі, захад
Гета: парламентарыям Беларусі і Расіі трэба мабілізавацца і паскорыцца
Санкцыі калектыўнага Захаду далі новы імпульс развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, але важна не прапусціць час.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Саюзная дзяржава ў першую чаргу павінна вырашыць пытанні харчовай бяспекі, аб гэтым у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў назіральнік, член Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Антон Гета.
Датэрміновае галасаванне праходзіць у Беларусі з 20 па 24 лютага, а 25 лютага адбудзецца асноўны дзень галасавання. У краіне выбіраюць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Усяго ў рэспубліцы створана 5 411 выбарчых участкаў, у Мінску іх амаль 700.
Назіральнікі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі актыўна працуюць на ўчастках.
"Я наведаў больш за 10 участкаў. Магу сказаць, што ўсё арганізавана што ні на ёсць на вышыні. Усё праходзіць спакойна, дабрадушна. Людзі з усмешкай на твары галасуюць, арганізавана ўсё, як належыць па правілах, па законе", - сказаў Гета.
Таксама назіральнік падзяліўся самым моцным уражаннем, сустрэчай, якая кранула яго да глыбіні душы.
"Я заўважыў, што мала заявак на выязное галасаванне. І вось чаму. У гэты гістарычны для Беларусі момант людзі прыходзяць на ўчасткі асабіста. Я сустрэў падпалкоўніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, якому далёка за дзевяноста, але ён з праўнучкай прыйшоў на ўчастак для галасавання "Я паціснуў руку і абняў паважанага чалавека, які змагаўся за нашу агульную краіну – СССР, перамог фашызм", - распавёў Гета.
Назіральнік адзначыў, што спакойныя выбары ў Беларусі, відавочна, не задавальняюць Захад. Умацаванне Беларусі, а разам з ёй і ўсёй Саюзнай дзяржавы ідзе насуперак іх інтарэсам.
Ключавую ролю ў гэтым адыгралі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі. У выніку самі краіны ЕС панеслі каласальныя страты, а нашы краіны ў Саюзнай дзяржаве атрымалі новы імпульс для развіцця. Але важна не прапусціць час.
"Цяпер стаіць задача мабілізавацца і ўсе працэсы паскорыць. Наколькі магчыма", - падкрэсліў дэпутат.
Ён адзначыў, што зараз неабходна мабілізавацца разам з калегамі з урада дзвюх краін і пачаць канкрэтную рэалізацыю праграм.
"28 праграм у нас дзейнічае, рэалізуецца, каб былі адчувальныя зразумелыя вынікі для людзей, для інтарэсаў дзяржаў", - адзначыў дэпутат.
Гета акцэнтаваў увагу на тым, што ў першую чаргу неабходна вырашыць пытанне харчовай бяспекі Саюза Беларусі і Расіі. У гэтым ключы ён адзначыў беларускі вопыт, прарыўныя навуковыя распрацоўкі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Новыя сарты злакавых і іншых культур, тэхналогіі ў жывёлагадоўлі і перапрацоўцы сыравіны дадуць магчымасць поўнасцю насыціць унутраны рынак і пастаўляць прадукцыю на экспарт у трэція краіны.
Таксама ён выказаў меркаванне, што новы сусветны трэнд – вытворчасць штучных прадуктаў харчавання, "мяса з прабіркі" – хутчэй за ўсё не прыжывецца ў Расіі і Беларусі, паколькі "у нас дастаткова рэсурсаў, каб забяспечыць жыхароў натуральным прадуктамі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"