https://bel.sputnik.by/20240224/mus-vybarchyya-chastk--belarus-akhovayutstsa-kruglasutachna-1083914735.html
МУС: выбарчыя ўчасткі ў Беларусі ахоўваюцца кругласутачна
МУС: выбарчыя ўчасткі ў Беларусі ахоўваюцца кругласутачна
Sputnik Беларусь
Маніторынг абстаноўкі праводзіцца пры дапамозе відэаназірання, на выпадак інцыдэнтаў задзейнічаны групы хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы. 24.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-24T13:42+0300
2024-02-24T13:42+0300
2024-02-24T13:42+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
навіны
міліцыя
палітыка
бяспека
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/05/1047303606_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_f3d745ed54ed0ddd620d845d69bdca03.jpg
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Ахова грамадскага парадку забяспечваецца на кожным выбарчым участку ў кругласутачным рэжыме, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.Нарады адзінай дыслакацыі знаходзяцца паблізу ад месцаў правядзення галасаванняў. Таксама задзейнічаны добраахвотныя дружыны, ветэранскія арганізацыі і БРСМ.Паводле звестак ведамства, міліцыянеры цесна ўзаемадзейнічаюць з выбарчымі камісіямі, выканкамамі і іншымі зацікаўленымі струткруамі. Для збору інфармацыі, аналізу абстаноўкі і выпрацоўкі рашэнняў у МУС, абласных упраўленнях і тэрытарыяльных органах унутраных спраў працуюць аператыўна-сітуацыйныя штабы.Маніторынг абстаноўкі ў грамадскіх месцах і на тэрыторыях каля выбарчых участкаў ажыццяўляецца сістэмамі відэаназірання, у тым ліку камерамі, падключанымі да Рэспубліканскай сістэмы грамадскай бяспекі.Раней у МУС рэспублікі паведамлялі, што супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі з 19 лютага пераходзяць на ўзмоцнены рэжым службы каля выбарчых участкаў.Як заяўляў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў, асабовы склад МУС будзе ахоўваць грамадскі парадак падчас выбарчай кампаніі, усе сілы і сродкі прыведзены ў гатоўнасць. Ён таксама запэўніў, што МУС поўнасцю гарантуе бяспеку грамадзян Беларусі ў гэтыя дні.Выбары 25 лютагаАдзіны дзень галасавання пройдзе ў Беларусі 25 лютага. Датэрміновае галасаванне пачалося 20 лютага і завершыцца 24 лютага.Беларускія грамадзяне павінны выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.Прайсці ў парламент спрабуюць 265 кандыдатаў, а за мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў збіраюцца змагацца 18 802 чалавекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/05/1047303606_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_6887c8b8649962e5cd019902ae3141fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , міліцыя, палітыка, бяспека, грамадства, у беларусі, беларусь, мус рб
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , міліцыя, палітыка, бяспека, грамадства, у беларусі, беларусь, мус рб
МУС: выбарчыя ўчасткі ў Беларусі ахоўваюцца кругласутачна
Маніторынг абстаноўкі праводзіцца пры дапамозе відэаназірання, на выпадак інцыдэнтаў задзейнічаны групы хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы.
МІНСК, 24 лют – Sputnik. Ахова грамадскага парадку забяспечваецца на кожным выбарчым участку ў кругласутачным рэжыме, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
Нарады адзінай дыслакацыі знаходзяцца паблізу ад месцаў правядзення галасаванняў. Таксама задзейнічаны добраахвотныя дружыны, ветэранскія арганізацыі і БРСМ.
"Для аказання садзейнічання супрацоўнікам на выбарчых участках задзейнічана неабходная колькасць груп хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы", - растлумачылі ў МУС.
Паводле звестак ведамства, міліцыянеры цесна ўзаемадзейнічаюць з выбарчымі камісіямі, выканкамамі і іншымі зацікаўленымі струткруамі. Для збору інфармацыі, аналізу абстаноўкі і выпрацоўкі рашэнняў у МУС, абласных упраўленнях і тэрытарыяльных органах унутраных спраў працуюць аператыўна-сітуацыйныя штабы.
Маніторынг абстаноўкі ў грамадскіх месцах і на тэрыторыях каля выбарчых участкаў ажыццяўляецца сістэмамі відэаназірання, у тым ліку камерамі, падключанымі да Рэспубліканскай сістэмы грамадскай бяспекі.
"Меры, якія прымаюцца, даюць магчымасць забяспечыць своечасовае рэагаванне на магчымыя ўскладненні аператыўнай сітуацыі", - падсумавалі ў МУС.
Раней у МУС рэспублікі паведамлялі, што супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі з 19 лютага пераходзяць на ўзмоцнены рэжым службы каля выбарчых участкаў.
Як заяўляў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў, асабовы склад МУС будзе ахоўваць грамадскі парадак падчас выбарчай кампаніі, усе сілы і сродкі прыведзены ў гатоўнасць. Ён таксама запэўніў, што МУС поўнасцю гарантуе бяспеку грамадзян Беларусі ў гэтыя дні.
Адзіны дзень галасавання пройдзе ў Беларусі 25 лютага. Датэрміновае галасаванне пачалося 20 лютага і завершыцца 24 лютага.
Беларускія грамадзяне павінны выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў.
Прайсці ў парламент спрабуюць 265 кандыдатаў, а за мандаты дэпутатаў мясцовых саветаў збіраюцца змагацца 18 802 чалавекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"