https://bel.sputnik.by/20240225/belarusy-zanyal-chatsvrtae-mestsa-na-chs-pa-plyazhnym-futbole-1083961231.html
Беларусы занялі чацвёртае месца на ЧС па пляжным футболе
Беларусы занялі чацвёртае месца на ЧС па пляжным футболе
Sputnik Беларусь
У бягучым годзе беларусы ўпершыню прабіліся ў фінальную частку прэстыжных сусветных спаборніцтваў. 25.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-25T20:32+0300
2024-02-25T20:32+0300
2024-02-25T20:32+0300
спорт
пляжны футбол
беларусь
ааэ
дубай
чэмпіянат
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083959631_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_5680149bb22c6a6880c917dd6bbbd02e.jpg
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Беларуская зборная заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету па пляжным футболе, які праходзіў у гэтыя дні ў Дубаі, перадае Sputnik.Сустрэча з камандай Ірана прайшла ў нядзелю, 25 лютага.У выніку ў матчы за трэцяе месца падапечныя Нікаласа Альварада ўступілі сапернікам з лікам 1:6. Адзіны гол у складзе беларускай зборнай забіў Мікіта Чайкоўскі.Зборная Беларусі сёлета ўпершыню выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па пляжным футболе. Спачатку яна перамагла ва ўсіх трох матчах групавога этапу – супраць Сенегала, Японіі і Калумбіі. У матчы за выхад у плэй-оф беларусы адолелі віцэ-чэмпіёнаў свету – каманду Японіі (3:1, галамі адзначыліся Ігар Брыштэль, Яўген Новікаў і Арсеній Дрозд).У чвэрцьфінале беларуская зборная сенсацыйна абгуляла каманду Партугаліі – 4:3, усе чатыры галы на рахунку Бріштэля.На шляху да фіналу беларусаў спынілі італьянцы: сустрэча зборных завяршылася з лікам 3:3, але беларускія спартсмены прайгралі італьянцам у серыі пенальці – лік склаў 5:4.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240216/belaruska-stala-bronzavym-pryzram-chempyanatu-eropy-pa-baratsbe-1083686986.html
беларусь
ааэ
дубай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083959631_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_aeb308c5df55553eef31ec37518b5a50.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, пляжны футбол, беларусь, ааэ, дубай, чэмпіянат, навіны , у свеце
спорт, пляжны футбол, беларусь, ааэ, дубай, чэмпіянат, навіны , у свеце
Беларусы занялі чацвёртае месца на ЧС па пляжным футболе
У бягучым годзе беларусы ўпершыню прабіліся ў фінальную частку прэстыжных сусветных спаборніцтваў.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Беларуская зборная заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету па пляжным футболе, які праходзіў у гэтыя дні ў Дубаі, перадае Sputnik.
Сустрэча з камандай Ірана прайшла ў нядзелю, 25 лютага.
У выніку ў матчы за трэцяе месца падапечныя Нікаласа Альварада ўступілі сапернікам з лікам 1:6. Адзіны гол у складзе беларускай зборнай забіў Мікіта Чайкоўскі.
Зборная Беларусі сёлета ўпершыню выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па пляжным футболе. Спачатку яна перамагла ва ўсіх трох матчах групавога этапу – супраць Сенегала, Японіі і Калумбіі. У матчы за выхад у плэй-оф беларусы адолелі віцэ-чэмпіёнаў свету – каманду Японіі (3:1, галамі адзначыліся Ігар Брыштэль, Яўген Новікаў і Арсеній Дрозд).
У чвэрцьфінале беларуская зборная сенсацыйна абгуляла каманду Партугаліі – 4:3, усе чатыры галы на рахунку Бріштэля.
На шляху да фіналу беларусаў спынілі італьянцы: сустрэча зборных завяршылася з лікам 3:3, але беларускія спартсмены прайгралі італьянцам у серыі пенальці – лік склаў 5:4.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"