https://bel.sputnik.by/20240225/snnya--belarus-prakhodzts-adzny-dzen-galasavannya-1083926116.html
Сёння ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання
Сёння ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання
Sputnik Беларусь
У такім фармаце, калі ў адзін дзень галасуюць за дэпутатаў парламента і дэпутатаў мясцовага ўзроўню, электаральная кампанія ў краіне адбываецца ўпершыню. 25.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-25T08:08+0300
2024-02-25T08:08+0300
2024-02-25T08:28+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
у беларусі
беларусь
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/65/1043256503_0:0:2953:1662_1920x0_80_0_0_9d46e0d5afb9b957559eb93951b29493.jpg
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і мясцовых саветаў праходзіць сёння ў Беларусі.Беларусам трэба выбраць 110 дэпутатаў у парламент і больш за 12 тыс дэпутатаў мясцовага ўзроўню. Праходзіць адзіны дзень галасавання ў краіне ўпершыню. За апошнія некалькі гадоў у Беларусі было сур’ёзна зменена выбарчае заканадаўства – дапаўненні і змяненні ўнесены ў 90 законаў, таксама быў удасканалены Выбарчы кодэкс.Да асноўнага дня галасавання, у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, у краіне прайшло датэрміновае галасаванне – яно доўжылася пяць дзён. ЦВК адзначала высокі ўзровень яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі падчас датэрміновага галасавання.Усяго па краіне адкрыта больш за 5,4 тыс выбарчых участкаў, усе яны ўзяты пад ахову. За некалькі дзён да пачатку датэрміновага галасавання міліцыя, як звычайна гэта адбываецца падчас выбараў, перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы.Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў для работы на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента амаль 300 міжнародных назіральнікаў. З іх 238 чалавек прадстаўляюць місію назіральнікаў ад СНД, у тым ліку 44 накіраваны Міжпарламенцкай асамблеяй СНД, 12 – ПА АДКБ, 25 – Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі, чатыры – Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.Акрамя таго, 11 назіральнікаў акрэдытаваны ад цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, 22 – ад ШАС.Акрамя гэтага, ЦВК акрэдытаваў больш за 20 экспертаў з шэрагу краін Еўрасаюза ў якасці міжнародных назіральнікаў.Місію назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на гэтыя выбары ў Беларусь не запрасілі, патлумачыўшы гэта тым, што з боку гэтай структуры раней беларускія выбары падвяргаліся неабгрунтаванай рэзкай крытыцы.Таксама на гэтых выбарах няма ўчасткаў для галасавання за мяжой.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240224/zavyarshylasya-datermnovae-galasavanne-yaka-sklala-4171-1083924674.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/65/1043256503_107:0:2836:2047_1920x0_80_0_0_d7053005f0ec1d5aad650fa681373185.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, навіны
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, у беларусі, беларусь, палітыка, грамадства, навіны
Сёння ў Беларусі праходзіць адзіны дзень галасавання
08:08 25.02.2024 (абноўлена: 08:28 25.02.2024) У такім фармаце, калі ў адзін дзень галасуюць за дэпутатаў парламента і дэпутатаў мясцовага ўзроўню, электаральная кампанія ў краіне адбываецца ўпершыню.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты беларускага парламента і мясцовых саветаў праходзіць сёння ў Беларусі.
Беларусам трэба выбраць 110 дэпутатаў у парламент і больш за 12 тыс дэпутатаў мясцовага ўзроўню. Праходзіць адзіны дзень галасавання ў краіне ўпершыню. За апошнія некалькі гадоў у Беларусі было сур’ёзна зменена выбарчае заканадаўства – дапаўненні і змяненні ўнесены ў 90 законаў, таксама быў удасканалены Выбарчы кодэкс.
Да асноўнага дня галасавання, у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, у краіне прайшло датэрміновае галасаванне – яно доўжылася пяць дзён. ЦВК адзначала высокі ўзровень яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі падчас датэрміновага галасавання.
Усяго па краіне адкрыта больш за 5,4 тыс выбарчых участкаў, усе яны ўзяты пад ахову. За некалькі дзён да пачатку датэрміновага галасавання міліцыя, як звычайна гэта адбываецца падчас выбараў, перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў для работы на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента амаль 300 міжнародных назіральнікаў. З іх 238 чалавек прадстаўляюць місію назіральнікаў ад СНД, у тым ліку 44 накіраваны Міжпарламенцкай асамблеяй СНД, 12 – ПА АДКБ, 25 – Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі, чатыры – Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, 11 назіральнікаў акрэдытаваны ад цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, 22 – ад ШАС.
Акрамя гэтага, ЦВК акрэдытаваў больш за 20 экспертаў з шэрагу краін Еўрасаюза ў якасці міжнародных назіральнікаў.
Місію назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на гэтыя выбары ў Беларусь не запрасілі, патлумачыўшы гэта тым, што з боку гэтай структуры раней беларускія выбары падвяргаліся неабгрунтаванай рэзкай крытыцы.
Таксама на гэтых выбарах няма ўчасткаў для галасавання за мяжой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"