Карпенка адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння ЦВК Беларусі і Расіі

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнікі ЦВК Беларусі і РФ Ігар Карпенка і Эла Памфілава
Кіраўнікі ЦВК Беларусі і РФ Ігар Карпенка і Эла Памфілава - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Падпісацца
Паводле яго слоў, беларускі бок гатоў падзяліцца з расійскімі калегамі вопытам супрацьстаяння тэхналогіям, якія Захад прымяняў да Беларусі.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка заявіў аб высокім узроўні ўзаемадзеяння з расійскімі калегамі.
Ён таксама пацвердзіў, што паедзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі, нагадаўшы, што за выбарамі ў Беларусі назіралі прадстаўнікі ЦВК Расіі і прадстаўнікі выбарчых структур з шэрага рэгіёнаў РФ.
"Калегі ад выбарчай сістэмы Расіі яшчэ знаходзяцца тут (у Беларусі - Sputnik), у нас яшчэ запланаваны сустрэчы. Мы цесна ўзаемадзейнічаем не толькі ў рамках Кансультатыўнага савета выбарчых органаў СНД, але і ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва", - сказаў Карпенка на прэс-канферэнцыі у панядзелак.
Паводле яго слоў, у перыяд важных электаральных кампаній у дзвюх краінах ён падтрымлівае актыўныя кантакты з ЦВК РФ.
"У мяне напярэдадні адзінага дня галасавання была дастаткова эфектыўная размова з Элай Аляксандраўнай Памфілавай. Мы абмяркоўвалі тэму і нашых выбараў, і тых тэхналогій, якія спрабуюць выкарыстаць (краіны Захаду - Sputnik) на выбарах у Расійскай Федэрацыі – тэхналогій з гэтай зашмальцаванай методыкі Шарпа", - адзначыў ён.
Некаторыя з гэтых тэхналогій спрабавалі адпрацаваць у Беларусі ў пэўны перыяд, і зараз спрабуюць актыўна прымяняць у Расіі, дадаў Карпенка.
"Таму мы, як брацкі народ, як галоўны саюзнік, галоўны гандлёвы партнёр, вядома, хвалюемся, як пройдуць выбары (у РФ - Sputnik), таму што гэта лёсавызначальныя выбары для Расіі, як, зрэшты, і выбары ў нашай краіне", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік ЦВК рэспублікі Ігар Карпенка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Карпенка аб ацэнках выбараў Дзярждэпам ЗША: няхай гэта будзе на іх сумленні
Стужка навiн
0