Лукашэнка не чакаў такую высокую яўку на дэпутацкіх выбарах

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдзіны дзень галасавання 2024
Адзіны дзень галасавання 2024 - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Падпісацца
Па папярэдніх выніках ЦВК Беларусі, яўка на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы па рэспубліцы склала 73,09%.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не чакаў такой высокай яўкі на мінулых выбарах дэпутатаў, аб гэтым ён прызнаўся на сустрэчы з генсакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым.
"У сродках масавай інфармацыі людзі бачылі ўсе вашы заявы. Гэта мабілізоўвала людзей. І вы бачыце, якая яўка. Нечаканая, шчыра скажу", - сказаў прэзідэнт, яго словы прывяла прэс-служба.
Лебедзеў пагадзіўся з Лукашэнкам, што яўка на мінулых выбарах сапраўды добрая.
Прэзідэнт таксама прызнаўся, што ён такой яўкі нават не чакаў.

"У нас ніколі не было ў мясцовыя саветы, у парламенцкія выбары такой яўкі. Нюансаў хапае. У тым ліку і збеглыя нам тут са сваімі нязграбнымі рухамі цела дапамаглі. Самае галоўнае, людзі зразумелі цяперашні момант, правільна ўспрымаюць, характарызуюць яго", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама прывёў даныя, паводле якіх дзеючую ўладу падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва краіны.
"Ёсць невялікая колькасць тых, хто вагаецца. Вядома, ёсць і незадаволеныя людзі. Мы гэта выдатна разумеем. Таму ў гэтым электаральным цыкле нам трэба аналізаваць і рабіць адпаведныя высновы, трэба сёе-тое выпраўляць. Такіх праблем у нас не шмат. Мы за год іх падцягнем, выправім", - дадаў ён.
У сувязі з гэтым беларускі лідар упэўнен, што "людзі яшчэ ў большай колькасці прыйдуць на прэзідэнцкія выбары", правядзенне якіх запланавана на 2025 год.
Разам з тым прэзідэнт мяркуе, што напярэдадні гэтых выбараў краіну будуць "расхістваць вельмі сур’ёзна".
"Але мы гатовы да гэтага. Вельмі сур’ёзна рыхтаваліся і гатовы да правядзення будучых выбараў, якія будуць праз год", - падкрэсліў беларускі лідар.

Адзіны дзень галасавання

Напярэдадні ў Беларусі ўпершыню адбыўся адзіны дзень галасавання. Падчас выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.
Па папярэдніх выніках ЦВК Беларусі, яўка на выбары па рэспубліцы склала 73,09%. У спіскі выбаршчыкаў было ўключана больш за 6,9 млн чалавек.
Самая вялікая яўка зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Мінску яўка склала 61,54%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з прэсай на выбарчым участку - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2024
Лукашэнка: "збеглыя" хочуць зрынуць уладу, але пасля выбараў ім будзе складана
Стужка навiн
0