https://bel.sputnik.by/20240226/nazralnk-dal-adznaku-vybarchamu-pratsesu--belarus-1083967623.html
Назіральнікі далі ацэнку выбарчаму працэсу ў Беларусі
Назіральнікі далі ацэнку выбарчаму працэсу ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Усяго ў Беларусі на выбарах дэпутатаў акрэдытавана 45,5 тыс нацыянальных назіральнікаў, большасць прадстаўляюць партыі і грамадскія аб’яднанні. 26.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-26T09:45+0300
2024-02-26T09:45+0300
2024-02-26T09:46+0300
адзіны дзень галасавання – 2024
выбары
парламенцкія выбары
мясцовыя выбары
навіны
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083946288_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_3db2aeffe7b7139ac846289a7bc6e3a8.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Выбарчы працэс у адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў у Беларусі быў арганізаваны добра, да выбарчых камісій практычна няма заўваг, паведаміў цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, у які паступае інфармацыя ад нацыянальных назіральнікаў.За ўсе дні галасавання на "гарачую лінію" і ў чат-бот гэтага профільнага цэнтра звярнуліся каля 400 чалавек. Адзначаецца, што ў асноўным людзям патрабавалася кансультацыя."Скаргі насілі адзінкавы характар і часцей за ўсё былі неабгрунтаваныя", - гаворыцца ў паведамленні.Праца назіральнікаўПа даных цэнтра, штодня на ўчастках працавалі 12-14,5 тыс яго назіральнікаў, у асноўны дзень галасавання іх было 24 тыс.Пасля закрыцця ўчасткаў праца назіральнікаў не завяршылася – яны працягнулі кантраляваць працэдуру падліку галасоў.Усяго ў Беларусі на выбарах дэпутатаў было акрэдытавана 45,5 тыс нацыянальных назіральнікаў, большасць з іх прадстаўляюць партыі і грамадскія аб’яднанні.Праца з выбаршчыкаміНамеснік кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў таксама пракаменціраваў ход выбарчай кампаніі, адпаведнае відэа таксама было апублікавана ў Telegram-канале цэнтра.Так, паводле яго слоў, былі зафіксаваны асобныя выпадкі, калі грамадзяне не былі ўключаны ў спіскі выбаршчыкаў па месцы рэгістрацыі."Але такія пытанні вырашаліся аператыўна, людзей уносілі ў дадаткі і яны без праблем маглі прагаласаваць", - дадаў ён.Таксама, паводле слоў Грачова, былі моманты, калі выбаршчыкі не ведалі некаторых асаблівасцей выбарчага заканадаўства, напрыклад, што рабіць фота на ўчастку можна толькі па ўзгадненні са старшынёй участковай камісіі.Акрамя таго, некаторыя выбаршчыкі не ведалі, што забаронена выносіць бюлетэнь з участка, а таксама фатаграфаваць яго запоўненым.Адзіны дзень галасаванняНапярэдадні ў Беларусі ўпершыню адбыўся адзіны дзень галасавання, у ходзе выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.Па папярэдніх выніках ЦВК Беларусі, яўка на выбары па рэспубліцы склала 73,09%. У спіскі выбаршчыкаў было ўключана больш за 6,9 млн чалавек.Самая вялікая яўка зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Мінску яўка склала 61,54%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240225/mus-vybary--belarus-prayshl-bez-parushennya-1083964413.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/19/1083946288_120:0:2849:2047_1920x0_80_0_0_478f4d4b4e443927591787daff6ae96b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024, выбары, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары, навіны , палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь
Назіральнікі далі ацэнку выбарчаму працэсу ў Беларусі
09:45 26.02.2024 (абноўлена: 09:46 26.02.2024) Усяго ў Беларусі на выбарах дэпутатаў акрэдытавана 45,5 тыс нацыянальных назіральнікаў, большасць прадстаўляюць партыі і грамадскія аб’яднанні.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Выбарчы працэс у адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў ніжняй палаты парламента і мясцовых саветаў у Беларусі быў арганізаваны добра, да выбарчых камісій практычна няма заўваг, паведаміў цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, у які паступае інфармацыя ад нацыянальных назіральнікаў.
"Выбарчы працэс быў арганізаваны добра. Заўваг да камісій практычна няма", - гаворыцца ў паведамленні цэнтра, якое апублікавана ў яго Telegram-канале.
За ўсе дні галасавання на "гарачую лінію" і ў чат-бот гэтага профільнага цэнтра звярнуліся каля 400 чалавек. Адзначаецца, што ў асноўным людзям патрабавалася кансультацыя.
"Скаргі насілі адзінкавы характар і часцей за ўсё былі неабгрунтаваныя", - гаворыцца ў паведамленні.
Па даных цэнтра, штодня на ўчастках працавалі 12-14,5 тыс яго назіральнікаў, у асноўны дзень галасавання іх было 24 тыс.
Пасля закрыцця ўчасткаў праца назіральнікаў не завяршылася – яны працягнулі кантраляваць працэдуру падліку галасоў.
Усяго ў Беларусі на выбарах дэпутатаў было акрэдытавана 45,5 тыс нацыянальных назіральнікаў, большасць з іх прадстаўляюць партыі і грамадскія аб’яднанні.
Намеснік кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў таксама пракаменціраваў ход выбарчай кампаніі, адпаведнае відэа таксама было апублікавана ў Telegram-канале цэнтра.
Так, паводле яго слоў, былі зафіксаваны асобныя выпадкі, калі грамадзяне не былі ўключаны ў спіскі выбаршчыкаў па месцы рэгістрацыі.
"Але такія пытанні вырашаліся аператыўна, людзей уносілі ў дадаткі і яны без праблем маглі прагаласаваць", - дадаў ён.
Таксама, паводле слоў Грачова, былі моманты, калі выбаршчыкі не ведалі некаторых асаблівасцей выбарчага заканадаўства, напрыклад, што рабіць фота на ўчастку можна толькі па ўзгадненні са старшынёй участковай камісіі.
Акрамя таго, некаторыя выбаршчыкі не ведалі, што забаронена выносіць бюлетэнь з участка, а таксама фатаграфаваць яго запоўненым.
Напярэдадні ў Беларусі ўпершыню адбыўся адзіны дзень галасавання, у ходзе выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.
Па папярэдніх выніках ЦВК Беларусі, яўка на выбары па рэспубліцы склала 73,09%. У спіскі выбаршчыкаў было ўключана больш за 6,9 млн чалавек.
Самая вялікая яўка зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Мінску яўка склала 61,54%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"