https://bel.sputnik.by/20240226/prezdent-ras-znav-dzve-vaennyya-akrug-1083993717.html
Прэзідэнт Расіі ўзнавіў дзве ваенныя акругі
Прэзідэнт Расіі ўзнавіў дзве ваенныя акругі
Sputnik Беларусь
Дакумент, які падпісаў Пуцін, устанаўлівае ваенна-адміністрацыйнае дзяленне РФ, якое у тым ліку тычыцца новых рэгіёнаў Расіі. 26.02.2024, Sputnik Беларусь
2024-02-26T17:17+0300
2024-02-26T17:17+0300
2024-02-26T17:17+0300
уладзімір пуцін
бяспека
указ
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/09/1083506915_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_4270a2a70857ca20300c487dad1e91b2.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, якім узноўлены Ленінградская і Маскоўская ваенныя акругі, дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.З дакумента вынікае, што ў склад сталічнай акругі ўвайшлі Масква, а таксама Яраслаўская, Разанская, Кастрамская, Цвярская, Тульская, Белгародская, Уладзімірская, Бранская, Варонежская, Іванаўская, Калужская, Курская, Ліпецкая, Маскоўская, Ніжагародская, Арлоўская, Смаленская і Тамбоўская вобласці.Што тычыцца Ленінградскай акругі, то ў яе складзе Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Комі, Архангельская, Валагодская, Калінінградская, Ленінградская, Мурманская, Наўгародская і Пскоўская вобласці, Санкт-Пецярбург і Ненецкая аўтаномная акруга.Херсонская і Запарожская вобласці, ЛНР і ДНР уключаны ў Паўднёвую ваенную акругу (ПВА). Раней на сайце Міністэрства абароны Расіі апублікавалі абноўленую карту ваенных акруг. Там новыя рэгіёны РФ уваходзілі ў зону адказнасці ПВА.Ідэя аб тым, каб ва Узброеных сілах РФ узнавіць Маскоўскую і Ленінградскую ваенныя акругі, была агучана кіраўніком абароннага ведамства яшчэ ў канцы мінулага года. Заходняя ваенная акруга на аснове Маскоўскай і Ленінградскай была створана больш за 10 гадоў таму – у 2010-м.Ужо летам мінулага года міністр абароны Сяргей Шайгу праінфармаваў, што работа па фарміраванні акруг пачалася, ідзе падрыхтоўка кадраў, рыхтуецца ваенная тэхніка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240222/putsn-paslya-paltu-na-tu-160m-raketanosets-mozhna-prymats-u-sklad-us-rf-1083874967.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/09/1083506915_338:0:3067:2047_1920x0_80_0_0_89cdb51b450748680a90af0fdd692fe7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, бяспека, указ, расія, навіны
уладзімір пуцін, бяспека, указ, расія, навіны
Прэзідэнт Расіі ўзнавіў дзве ваенныя акругі
Дакумент, які падпісаў Пуцін, устанаўлівае ваенна-адміністрацыйнае дзяленне РФ, якое у тым ліку тычыцца новых рэгіёнаў Расіі.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, якім узноўлены Ленінградская і Маскоўская ваенныя акругі, дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
З дакумента вынікае, што ў склад сталічнай акругі ўвайшлі Масква, а таксама Яраслаўская, Разанская, Кастрамская, Цвярская, Тульская, Белгародская, Уладзімірская, Бранская, Варонежская, Іванаўская, Калужская, Курская, Ліпецкая, Маскоўская, Ніжагародская, Арлоўская, Смаленская і Тамбоўская вобласці.
Што тычыцца Ленінградскай акругі, то ў яе складзе Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Комі, Архангельская, Валагодская, Калінінградская, Ленінградская, Мурманская, Наўгародская і Пскоўская вобласці, Санкт-Пецярбург і Ненецкая аўтаномная акруга.
Херсонская і Запарожская вобласці, ЛНР і ДНР уключаны ў Паўднёвую ваенную акругу (ПВА). Раней на сайце Міністэрства абароны Расіі апублікавалі абноўленую карту ваенных акруг. Там новыя рэгіёны РФ уваходзілі ў зону адказнасці ПВА.
Ідэя аб тым, каб ва Узброеных сілах РФ узнавіць Маскоўскую і Ленінградскую ваенныя акругі, была агучана кіраўніком абароннага ведамства яшчэ ў канцы мінулага года. Заходняя ваенная акруга на аснове Маскоўскай і Ленінградскай была створана больш за 10 гадоў таму – у 2010-м.
Ужо летам мінулага года міністр абароны Сяргей Шайгу праінфармаваў, што работа па фарміраванні акруг пачалася, ідзе падрыхтоўка кадраў, рыхтуецца ваенная тэхніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"